Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса. З дадаткам Уладзіслава Талочкі. Цітыюс Юльян
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Віленскія ўспаміны доктара Юльяна Цітыюса. З дадаткам Уладзіслава Талочкі - Цітыюс Юльян страница 5

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      3.

      1861. Год палітычных дэманстрацый.

      1862. У чэрвені выехаў за мяжу, у Каралявец, Берлін, Франкфурт і Гейдэльберг, а адтуль у Парыж. Мог у верасні бясплатна паехаць на выставу ў Лондан, але мусіў вяртацца ў Вільню.

      Атрымаў два лісты ад цяжка хворых сяброў, якія жадаюць бачыць мяне перад смерцю: ад арцыбіскупа-мітрапаліта Вацлава Жылінскага, майго пацыента на працягу 12 гадоў, па яго хваробе я рабіў кансіліюм з др. Райкоўскім, і ад Людвіка Кандратовіча40, якога лячыў разам з др. Станіславам Вікшэмскім. Вялебнага архіпастыра падлячылі. Ён вярнуўся ў сталіцу і жыў да красавіка 1863 г. Беднага, любімага вясковага лірніка ўратаваць не ўдалося. З жалобай усёй Вільні, у тым жа месяцы наш апошні (?) вялікі паэт назаўсёды закрыў вочы. Перад вынасам яго труны з дома (Бабацянскага, насупраць старажытнага каралеўскага млына, які ў той час яшчэ існаваў і быў зруйнаваны ў 1870 г.), старшыня Археалагічнай камісіі і Віленскага музея гр. Яўстах Тышкевіч і сівы гісторык Мікалай Маліноўскі41 паклалі на скроні паэта лаўровы вянок. Пахавалі на Росах.

      1863. 10 (22) студзеня выбух паўстання ў Каралеўстве. У Літве не хацелася ў гэта верыць. На пачатку лютага ў Вільню прыбылі палкі гвардыі… Я скарыстаўся добрай прапановай суправаджаць хворую маладую даму за мяжу і пакінуў край. Генерал-губернатар Назімаў, які кіраваў у Вільні да паловы 1863 г., хоць і меў загад з Пецярбурга больш не даваць замежных пашпартоў, але выпусціў нас у Еўропу. Выехаў на два месяцы. Вярнуўся праз два гады. Не жадаў бачыць зблізку паразы і знішчэння, крыві і круцельства, якія мела Літва, і таму адразу прыняў прапанову з'ехаць, бо ўбачыў у гэтым ласку лёсу.

      ……

      1873. Гэта была апошняя зіма для маёй найлюбімейшай маці. 6 красавіка яе чысцюткая душа пакінула гэтую юдоль плачу. Усім, што ёсць ува мне добрага, я павінен быць удзячны ёй. […]

      З маладосці падтрымлівала адносіны з вяршкамі інтэлігенцыі. Знакамітыя прафесары віленскага ўніверсітэта і літаратурная моладзь часта да яе прыходзілі, чыталі свае творы ці прысвячалі свае кнігі. Было гэта паміж 1820-м і 1831-м гг.

      Міцкевіча не памятаю, але імя яго было адным з першых, якое дзіцячая галава запомніла. У бібліятэчнай шафе маёй маці (з карэльская бярозы, са шклянымі дзвярмі), сярод іншых кніг было першае выданне, падараванае самім Адамам перад тым, як ён назаўсёды пакінуў Вільню (1824 г.). Гэтыя два томікі звярнулі ўвагу сямі- васьмігадовага хлопца. Пачаў учытвацца і, натуральна, не ўсё разумеў. Маці тлумачыла і расказала мне, што той, хто гэта напісаў, перад выездам на чужыну прынёс кнігі на памяць і папрасіў зрабіць пераплёт, што я меў тады чатыры гады, і ён узяў мяне на рукі і пацалаваў. «А дзе зараз Міцкевіч?» – запытаў. Адказала: «Сп. Маліноўскі (Мікалай, пазнейшы вучоны, гісторык), які разам з ім у нас бываў, учора сказаў, што ён у Маскве». На гэтых томіках, таго даўно раскупленага выдання Завадскага ў Вільні, як і на ўсіх кнігах СКАЧАТЬ



<p>40</p>

Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч, 1823—1862), беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык, літаратурны крытык і краязнавец. – Л. Л.

<p>41</p>

Мікалай Маліноўскі (1799—1865), гісторык, археограф, выдавец дакументаў па гісторыі Літвы і Польшчы. – Л. Л.