Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын. Коллектив авторов
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын - Коллектив авторов страница 8

СКАЧАТЬ Болек.

      – Хлопцаў з нарошчанымі біцэпсамі і трыцэпсамі. Пабіць іх было няпроста.

      – Мая машына! – зноў схапіўся за галаву Болек. – Што яны зробяць з маёй машынаю?!

      – Пазвані каму-небудзь, каб яе забралі з плошчы, – сказаў я. – Ты ж пакідаеш ключы ад машыны сваякам ці палюбоўніцы?

      – Нікому ключы я не пакідаю! – закрычаў Болек.

      Адчувалася, што размова са мной толькі пагаршае ягонае становішча. Я замаўчаў.

      3

      Наш цягнік прыбыў у Гданьск, і мы накіраваліся на пешаходную вуліцу, якая была запоўненая вулічнымі мастакамі і турыстамі.

      Болек мяне папярэдзіў, што на гэтай вуліцы трэба асцерагацца кішэннікаў, якіх тут поўна. Аднак зараз сам ён знаходзіўся ў поўнай прастрацыі, абсалютна не думаючы пра цэласць бумажніка. Як добры ахоўнік, я ішоў за ім на паўкроку ззаду, уважліва сочачы за сітуацыяй.

      – Куды паедзем? – спыніўся Болек.

      – У Сопат, – сказаў я. – Гэта адзінае месца, дзе мы здолеем прывесці свае думкі ў парадак.

      Болек паслухмяна пайшоў за мной на вакзал.

      Мы прыехалі ў Сопат і прагуляліся па дарожках уздоўж пясчанага пляжа. Для ліпеня тут было халаднавата. Некаторыя з тых людзей, што загаралі на пляжы, хаваліся ад ветру за сімвалічнымі загарадкамі, зробленымі з падсцілак. Некалькі хлопцаў і дзяўчат гулялі ў валейбол, але і мяч зносіла ветрам.

      – Пайшлі ў кафэ, – прапанаваў я.

      Болек моўчкі пайшоў за мной.

      – Чым будзем закусваць? – спытаўся я.

      – Халібутам, – сказаў Болек.

      Я замовіў палтуса, падсмажанага ў кіпячым алеі, па-польску ён называўся халібутам, і трохі гарэлкі.

      – Выпі, – падсунуў я да Болека чарку, – гэта адзінае, што можа дапамагчы ў дадзенай сітуацыі.

      Болек выпіў.

      – Гарэлку добра галёнкай закусваць, – сказаў ён і ўздыхнуў.

      Мелася на ўвазе свіная галёнка. Гэта сапраўды была добрая закуска.

      – Палтусам таксама някепска, – сказаў я. – Зноў немцы вам свінню падклалі. Спачатку крыжакоў нацкавалі, потым Гітлера са Сталіным, цяпер вось геяў падаслалі.

      – Гэта англа-саксы, – вяла пакалупаў палтуса Болек. – У іх Ротшыльд з Ракфелерам на службе. Сусветны ўрад.

      Ён ізноў цяжка ўздыхнуў.

      – Як думаеш, хто ў гэтай прывакзальнай бойцы перамог – геі ці вашыя? – спытаўся я.

      – Якая розніца? – паглядзеў на мяне Болек. – Маю машыну ўжо нічога не ўратуе. Замак крыжакоў паедзем глядзець?

      – Канечне, – сказаў я. – Даўно марыў убачыць яго.

      4

      Гняздо тэўтонскіх рыцараў я агледжваў без Болека.

      – Я яго ўжо бачыў, – сказаў ён. – Пасяджу вунь у той кавярні.

      На яго было балюча глядзець.

      «Няхай пасядзіць, – падумаў я. – Я яму толькі на нервы дзейнічаю».

      Я паказаў журналісцкае пасведчанне, і мяне ў замак прапусцілі бясплатна.

      Памеры СКАЧАТЬ