Название: Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын
Автор: Коллектив авторов
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
isbn: 978-985-19-7541-5
isbn:
– Ты слухай, слухай! – ускочыў з месца Хведар Пятровіч. – Гэта ж не просты экскаватаршчык. У нас тут да вайны яўрэі жылі, увесь цэнтр пасёлка займалі. Потым немцы прыйшлі, гебітскамісарыят, гета… Частка яўрэяў з гэтага гета збеглі, астатніх расстралялі немцы, і пасля вайны яўрэйскія дамы пачалі зносіць.
– Калі гэта было? – спытаў бацька.
– Адразу пасля вайны, яшчэ да таго, як мы з табою прыехалі. Ну, экскаватаршчык зламаў сцяну дома, бачыць – гаршчок вывернуўся. Ён вылез з кабіны, узяў у рукі – а там золата!
– Брэшаш! – стукнуў даланёй па стале бацька.
– Далібог!
Хведар Пятровіч перажагнаўся. Між іншым, у адрозненне ад бацькі, з партыі яго не выганялі.
– Зрэшты, у яўрэяў заўсёды было золата, – сказаў бацька. – Нават у Калмановіча, сам бачыў.
– Калмановіч з’ехаў у Свярдлоўск, а тут цэлы гаршчок у сцяне замураваны!
Расказваючы, Хведар Пятровіч вялікімі крокамі мерыў пакой, у якім нас прымаў. Гэта быў кабінет з дзвюма кніжнымі шафамі, пісьмовым сталом, кушэткаю і чатырма крэсламі. Я з цікавасцю глядзеў па баках. Некалі ж і самому давядзецца віць пісьменніцкае гняздо. Але для гэтага патрэбен як мінімум уласны пакой. А ў нас у Навагрудку два пакоі на чатырох чалавек у доме для выкладчыкаў тэхнікума.
– Уяўляеш, схапіў ён гаршчок з золатам, – перабіў ход маіх думак Хведар Пятровіч, – і пабег, не спыняючыся, у Брэст!
– Гэта ж колькі кіламетраў? – спытаў бацька. – Трэба было сесці ў цягнік і паехаць, хоць у Брэст, хоць у Лунінец. А там шукай ветру ў полі.
– Косця, ён жа з глузду з’ехаў! Цэлы гаршчок з золатам!
Прасвіраў перайшоў на крык. Відаць, гаршчок з золатам сапсаваў нешта і ў ягонай галаве. Я заклаў пальцам правае вуха, яно ў мяне чула лепей, чым левае.
«Навошта крычаць пра нейкі гаршчок? – падумаў я. – Анты з Візантыі золата вазамі везлі. Мусіць, і нявольніц бралі. Ці ў іх не было рабства? У рамеяў дакладна было…»
– Уяўляеш, да самага Брэста бегма бег! – зноў, падобна варвару, уварваўся ў стройную фалангу маіх думак голас Прасвірава. – Ні разу не спыніўся!
– Адкуль вы ведаеце, што ён не спыніўся ні разу? – спытаў я.
Прасвіраў з бацькам у здзіўленні ўтаропіліся ў мяне. Відаць, яны забыліся пра маё існаванне.
– Дык жа гаршчок з золатам у руках, – сказаў Прасвіраў. – З гэтым не спыняюцца.
– А я б на цягніку паехаў, – сказаў бацька. – З Лунінца проста ва Уладзівасток. А лепш у Сочы.
Ён цмокнуў. Здаецца, Сочы спадабаліся яму больш за Уладзівасток. Мне таксама.
– Косця, які цягнік?! – пляснуў рукамі Прасвіраў. – Я ў аповесці так і напісаў: бег, не спыняючыся, да самага Брэста!
– Цікава, што ён з гэтым золатам зрабіў? – паглядзеў на мяне бацька. – Гэта ж яўрэйскае золата. А яно нашага брата шчаслівым не зробіць.
Здаецца, аповесць Хведара Пятровіча займала яго нашмат меней, СКАЧАТЬ