Чароўная скарбніца. Людмила Рублевская
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Чароўная скарбніца - Людмила Рублевская страница 22

СКАЧАТЬ ваду, узяла пакуначак з цукеркамі, вярнулася да лавы і… абамлела! Заплечнік быў пусты! Ля яго сядзеў Вухуцік, астатнія іншапланетнікі зніклі.

      – Сінька з Зялёнкай захацелі самастойна па заапарку пахадзіць! – патлумачыў сябар. – Рудаш і Мінола пайшлі, каб вярнуць іх назад ці хоць выратаваць у выпадку небяспекі, а я застаўся, каб табе пра гэта паведаміць. Дамовіліся сустрэцца тут, каля лавы. Яны хутка вернуцца, не хвалюйся!

      – Ведаючы гэтых упраўных паненак, ёсць падстава хвалявацца! – устрывожылася дзяўчынка.

      Падышоў брат, і Улада вымушана была ісці з ім далей. Цяпер у яе заплечніку быў толькі Вухуцік.

      – Астатнія па заапарку пайшлі пагуляць? – пажартаваў Стасік.

      – Ага, – мармытнула ў адказ Улада.

      Уразілі Вухуціка і чарапахі, і змеі, і кракадзіл. Асабіста пазнаёміцца з імі не выпадала, бо падысці бліжэй не дазвалялася. Хлопчык толькі глядзеў на жывёл і думаў, ці не з іх роду былі яго сваякі. Сумна і самотна стала яму, калі выйшлі з тэрарыума. Улада зразумела, што яны не атрымалі адказу на галоўнае пытанне, дзеля якога яе сябар прыляцеў на Зямлю з далёкай Вухуціі і прыйшоў сюды, у заапарк. Таямніца сур’ёзна пагражала застацца неразгаданай, таму выйсце заставалася такое: даверыць вялікі сакрэт іншапланетнага госця адзінаму ў свеце чалавеку і запытацца ў яго, хто ж сваякі Вухуціка. Гэты чалавек зараз ішоў побач. Надзейны сябра – дакладна нікому нічога не раскажа. Выдатнік, які скончыў гімназію з залатым медалём, валодае ведамі. Стасік – іх апошняя надзея разгадаць загадку.

      І Улада рашылася на размову:

      – Стасік, я табе адкрыю вялікую таямніцу, якую ніхто, апроч нас з табой, не павінен ведаць. Думала, сама здолею разгадаць адну важную загадку, але не атрымалася. Таму толькі ты можаш мне дапамагчы. Паспрабуеш?

      – Пастараюся, – адказаў брат.

      Улада села на лаву, паставіла на калені заплечнік. Нерухомы, нібы цацка, Вухуцік, глядзеў ёй прама ў вочы. Было відаць, што ён хвалюецца.

      Дзяўчынка дастала госця з заплечніка і ўзрушана пачала гаварыць:

      – Вухуцік не цацка, ён жывы. Вітай майго сябра з далёкай планеты Вухуціі. Зараз няма часу пераказваць табе гісторыю нашага знаёмства, абяцаю зрабіць гэта іншым разам. Вухуцік прыляцеў на Зямлю, бо высветлілася, што ён родам адсюль, уяўляеш? Ён хоча знайсці сваякоў! Але там такая складаная і заблытаная гісторыя, што разабрацца немагчыма. Мы маем звесткі, што даўно-даўно, калі Зямлі пагражала разбуральная небяспека, на яе адправіўся касмічны карабель з міжпланетнай ратавальнай экспедыцыяй. Яны паспелі забраць адсюль яйка, у якім знаходзіўся Вухуцік. Яго змясцілі ў пазачасавую капсулу, у якой час стаіць на месцы і не рухаецца ні на хвіліну. Колькі ён прабыў там, нам невядома, бо на планетах розныя вымярэнні часу, а ратавальная экспедыцыя лятае праз тунэлі, якія пераносяць нават у іншыя эры… Магчыма, майго сябра забралі з Зямлі вельмі і вельмі даўно. Потым навукоўцы з Вухуціі дасталі яйка з капсулы і зразумелі, што ўнутры – нехта жывы. Яны клапаціліся пра яго, грэлі, люлялі. З зямной істотай ва ўмовах Вухуціі адбылася пэўная метамарфоза: з’явіўся нос СКАЧАТЬ