Название: Чароўная скарбніца
Автор: Людмила Рублевская
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
isbn: 978-985-19-7348-0
isbn:
– Нішто сабе! – усміхнулася жанчына. – Увесь час на канікулах за кнігамі вырашыла правесці?
– І пагуляць паспею! Я ж хутка чытаю! – адказала Улада.
– Я пажартавала, ты ж у нас у лепшых чытачах. Бяры, калі ласка, і зноў прыходзь! – запрасіла захавальніца скарбаў.
– Якія ў цябе лялькі незвычайныя! – да размовы далучылася спадарыня, якая сустрэла наведвальнікаў на ўваходзе. – Хто гэта?
– Вухуцяне, – адказала Улада.
Іншапланетнікі ўсхваляваліся: няўжо раскажа пра іх?
– Можна іх бліжэй разгледзець? – папрасіла спадарыня.
І тут вухуцяне не на жарт спалохаліся, бо дзяўчынка зняла і расхінула заплечнік.
– Такія мілыя!
З гэтамі словамі захавальніца скабраў дастала Сіньку і Зялёнку.
– А прычоска якая! – яна варушыла закручастую спружынку Сінькі. – Вушкі пацешныя!
Жанчына пакруціла вушы-клаксончыкі Зялёнкі. Улада назірала, як насцярожана і незадаволена надзьмуліся паненкі. І тут зямлянка вырашыла высветліць яшчэ адну якасць мілых цацак. Яна адначасова націснула на іх жываты! Ад нечаканасці вухуцянкі не стрымаліся і загулі ў свае насы-дудачкі.
– Якія галасы! – рассмяяліся захавальніцы скарбаў.
І яшчэ некалькі разоў Сіньцы і Зялёнцы давялося выдаваць гукі, бо спадарыня націскала зноў.
– А давай мы сфатаграфуем іх разам з табой ля нашай выставы! – прапанавала адна з захавальніц.
Вухуцян рассадзілі на паліцы, Уладу паставілі побач. Дзяўчынка ўзяла ў рукі кнігу «Прыгоды лісачкі Красуні», каб паказаць, што яна выбрала для прачытання і заахвоціць іншых наведвальнікаў бібліятэкі пазнаёміцца з гэтай кнігай.
– Якія цікавыя здымкі атрымаліся! – радаваліся захавальніцы кніжных скарбаў, разглядаючы фота. – Ты прыгажуня, а лялькі-іншапланетнікі такія пацешныя! Чытачы паглядзяць на вас у сацсетках і адразу прыйдуць па новыя кнігі! Вось каб у нашай бібліятэцы гэтыя мілыя вухуцяне пасяліліся!
Сінька ад такіх слоў аж з паліцы звалілася! Хоць ёй вельмі спадабаліся кнігі-скарбы, але застацца тут назаўсёды яна ніяк не магла. І астатнія вухуцяне ўсхваляваліся ад такой прапановы.
– Прабачце, але я не магу іх пакінуць, – адказала Улада.
– Вядома, з сябрамі так не абыходзяцца! – усміхнулася спадарыня і дадала: – Мне проста захацелася зрабіць такіх самых лялек і пасяліць іх у нашай бібліятэцы. Ты не будзеш супраць, калі нашы бібліятэкаркі-майстрыцы пашыюць ці звяжуць вухуцян, падобных да тваіх?
– Я буду толькі рада! – запэўніла дзяўчынка.
Вухуцяне зноў апынуліся ў заплечніку, Улада прыхапіла стос кніг і, развітаўшыся з захавальніцамі кніжных скарбаў, пайшла.
Вярнуліся дадому, падсілкаваліся бабулінымі смачнымі піражкамі і селі адпачыць ад перажытых прыгод. Дзеці ўзяліся гартаць кнігі, якія прынеслі з бібліятэкі. Было чуваць толькі шапаценне старонак, усе зацікаўлена разглядалі малюнкі.
– Гэта СКАЧАТЬ