Название: Чароўная скарбніца
Автор: Людмила Рублевская
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
isbn: 978-985-19-7348-0
isbn:
– Дык яна цябе лячыла! – рассмяялася Зялёнка. – Ты акурат перад тым, як п’яўка да цябе замест хваста прысмакталася, прыкладна тым месцам крыху і стукнулася, калі нырала, даганяючы апалонікаў. Памятаеш?
Сінька састроіла незадаволеную грымасу і нічога не адказала.
– Затое сіняка не будзе! – сказала Улада.
– А сінякоў на Сіньцы не відаць! – засмяяўся Рудаш.
Вухуцік, які падчас гаворкі працягваў гартаць энцыклапедыю, дадаў:
– Так што супакойся, гэта была лячэбная п’яўка, тут пра іх шмат цікавага напісана. Прачытаць?
Сінька замахала рукамі:
– Хопіць жахаў! Зямля – планета пачвар! Як вы тут жывяце?
Улада з усмешкай адказала:
– Цудоўна жывём! І вам я пакажу на Зямлі шмат цікавага. Вечарам прыедуць мае сабачкі, я вас пазнаёмлю. Мама з татам іх сёння на выставу павезлі. Яны такія мілыя, вам абавязкова спадабаюцца! Нават Вухуцік пакуль незнаёмы з імі, бо гадаванцы жывуць у нас нядаўна.
Дзеці пайшлі ў сад на арэлі. Улада прыхапіла з сабой эскімо на палачках. Вельмі спадабаўся вухуцянам незвычайны пачастунак! Так прыемна было ў спякотны дзень лізаць прахалодны салодкі ласунак. Пасля ўсе разам пагарталі энцыклапедыю, прачыталі пра некаторых жывёл, якія адкладваюць яйкі. Даведаліся цікавыя звесткі пра чарапах, страусаў, пінгвінаў. Улада пачула з двара гук аўтамабільнага матора.
– Гэта мае бацькі прыехалі!
Дзяўчынка першая саскочыла з арэляў і скіравалася да двара. Вухуцяне рушылі следам. Раптам з-за дома выскачылі дзве чорныя кудлатыя істоты. Яны імчалі насустрач і выдавалі такія рэзкія, звонкія, залівістыя гукі, што іншапланетныя дзеці вельмі напалохаліся.
– Цац! – крыкнуў Рудаш, хаваючы за сабой сястру.
Вухуцік стаў перад Сінькай і Зялёнкай, баронячы паненак, якія знерухомелі і ад жаху заплюшчылі вочы.
– А хто ж гэта прыехаў?! – гучаў голас Улады.
Зялёнка расплюшчыла адно вока і здранцвела: калматыя істоты елі шчокі дзяўчынкі! Іх доўгія ружовыя языкі аблізвалі твар Улады, як эскімо.
– Прэч! – крыкнула Зялёнка, выйшла з-за спіны Вухуціка і рушыла ў атаку на страшэнных чорных пачвар.
Яна сама ад сябе не чакала такой смеласці – адважыцца ратаваць Уладу! Гледзячы на бясстрашную паненку, следам паспяшаліся на дапамогу Вухуцік, Рудаш, Мінола і Сінька.
– Бяжы, Улада, мы іх затрымаем! – крыкнулі вухуцяне.
Але дзяўчынка не пабегла, яна нечакана рассмяялася і падхапіла страшных істот на рукі.
Яны зноў прадэманстравалі свае гучныя, звонкія галасы і заматлялі ў паветры лапамі.
Утрымліваючы пачвар, Улада прысела і запыталася:
– Вы СКАЧАТЬ