Название: Чароўная скарбніца
Автор: Людмила Рублевская
Издательство: Аверсэв
Серия: Сучасная беларуская лiтаратура
isbn: 978-985-19-7348-0
isbn:
– Згодна! – засвяцілася ўсмешкай дзяўчынка.
Бабуля і дзед дапілі гарбату і паспяшаліся па справах, Улада зноў рассадзіла сваіх гасцей па крэслах, і яны працягнулі сняданак.
– А хто такі Стасік? – запытаўся Вухуцік, намазваючы масла на хлеб.
– Гэта мой стрыечны брат. Ён ужо дарослы, нядаўна гімназію скончыў. Галоўнае, каб пагадзіўся з намі паехаць, можа, і ў яго свае планы ёсць.
Стасік з бацькамі жыў у суседнім доме. Улада адправілася да яго, а вухуцянам дазволіла пагуляць з сабачкамі. Кітка і Кася радасна сустрэлі новых знаёмых.
– Быццам год не бачыліся! – адзначыла Мінола, гладзячы Кітку, хвост якой круціўся, нібыта прапелер.
А Кася танцавала перад вухуцянамі на задніх лапах і шчасліва павісквала. Калі Улада вярнулася, уся кампанія ганяла мячык. Дзяўчынка хвілінку палюбавалася іх гульнёй, а потым паведаміла:
– Цудоўныя навіны! Стасік пагадзіўся адвезці нас у заапарк. Збіраемся!
Вухуцяне хацелі і сабачак з сабой узяць, але гаспадыня адмовіла: маўляў, там звяроў хапае і сваіх туды прыводзіць нельга.
Калі Улада сабралася і выйшла з дома, Стасік ужо чакаў яе. Вухуцяне з цікавасцю разглядалі яго: высокі сімпатычны юнак, сапраўды выглядае як дарослы.
– І заплечнік пацягнеш? – здзівіўся Стасік, пабачыўшы яго за спінай дзяўчынкі.
– Там самае неабходнае! – запэўніла Улада.
– Вядома, трэба ж цацкам заапарк паказаць! – усміхнуўся хлопец.
Пакуль ехалі праз увесь горад, Улада трымала заплечнік на каленях, каб госці ў акно маглі паглядзець на Мінск. Дзяўчынка знарок пыталася ў Стасіка, што яны праязджаюць. Юнак расказваў сваёй спадарожніцы, не падазраючы, што праводзіць экскурсію па сталіцы для іншапланетнікаў.
Раніцай будняга дня наведвальнікаў у заапарку амаль не было. Улада са Стасікам і сваімі гасцямі праходзілі ля вальераў і клетак з жывёламі, чыталі шыльдачкі, але дзяўчынка мела намер знайсці тых, што маглі быць сваякамі Вухуціка, таму яна звярнулася да брата:
– Мяне сёння цікавяць жывёлы, якія адкладваюць яйкі. Пойдзем на іх паглядзім.
– Ну вось якраз страусы, – Стасік паказаў на вальер з вялізнымі птушкамі. – Іх рост большы за два метры, а вага часам перавышае сто кілаграмаў. Таму і не могуць яны падняцца ў паветра, затое ўмеюць хутка бегаць, разганяюцца да сямідзесяці кіламетраў.
Страусы заўважылі наведвальнікаў і падышлі бліжэй, прама да агароджы. Вухуцік разглядаў сваіх магчымых родзічаў.
– Твае? – прашаптала Сінька.
– Хацеў бы я ведаць! – адказаў хлопчык.
Улада разважала ўслых:
– І яйкі яны, пэўна, вялікія адкладваюць.
– Так, па кілаграму і нават ледзь не па паўтара вагой! – пацвердзіў Стасік.
– Цябе ж якраз у вялікім яйку на Вухуцію прывезлі! – нагадаў Вухуціку Рудаш.
– Быццам так, – пагадзіўся той.
– А што яшчэ асаблівага ў страусаў? – пацікавілася Улада.
– Невялікая СКАЧАТЬ