Название: Праведная галеча
Автор: Франс Эмиль Силланпяя
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная классика
Серия: Noblesse Oblige
isbn: 978-985-7210-28-2
isbn:
Тут Мая і Юсі правялі сваю першую ноч пасля адыходу з хутара Нікіля. Назаўтра, усё гэтак жа ахопленыя ап’яненнем вандроўнага жыцця, яны рушылі ў дарогу і позна вечарам былі на месцы. Там яны папілі вады й імгненна заснулі – нават на вячэру сілы не хапіла. Наступнага дня Мая дамовілася з братам, што Юсі застанецца ў іх у Туарыле, а яна пойдзе шукаць якога-небудзь заробку.
Надышоў травень, вясна поўнілася спадзевамі, калі Мая вярнулася ў Туарылу. Яна была такая хворая і знясіленая, што не змагла нават расказаць пра свае вандраванні. Уначы ёй стала яшчэ горш; яна так стагнала, што разбудзіла ўсіх у доме. Юсі таксама прачнуўся і бачыў, як памірала ягоная маці.
Так скончылася Юсева дзяцінства.
Раздзел ІI
На ўтрыманні ў родзічаў
Як яснае сонейка ўздымаецца пасля начнога прымаразку, так ранняя вясна 1868 года ўзнікла і ўзнеслася над раз’юшанай і па-ранейшаму разлютаванай смерцю. Хоць, праўду кажучы, смерць тады ўжо не надта лютавала, і голас яе зрабіўся нячутным. Час ад часу яна ўсё ж вырывала з невялікай купкі вандроўнікаў ушчэнт знясіленага чалавека і пакідала яго ў сумёце пад парканам ці аблягчала пакуты ўдавы дзе-небудзь у лясной глушы, загасіўшы слабы агеньчык жыцця яе апошняга дзіцяці. Нават там, дзе ўпарты чалавечы статак на дванаццаць тысяч душ змагаўся, імкнучыся ўлагодзіць сваю долю, – нават там смяротная навала не выклікала ўжо вялікага шуму. Уздоўж пясчаных схілаў грады Салпаўсэлкя тыя людзі стваралі магутную дарожную артэрыю, якая вяла на ўсход да вялікага чалавечага гнездзішча пад назвай Санкт-Пецярбург. Адны капалі, а другія за іхняй спінаю чакалі, калі смерць перадасць ім кірку. І смерць імкнулася быць справядліваю, перадаючы інструмент тысячам тым, што чакалі, і забіраючы знямоглых. Тым самым учынілася прыемная нечаканасць для тых праніклівых вастравокіх, што праводзяць разлікі: тая сталёвая артэрыя, нягледзячы на сціслы час і паспешлівасць, абышлася на паўмільёна меней, чым яны разлічвалі. Там паміралі ціха, і тысячы нябожчыкаў, якія ляжалі ў сваіх пясчаных магілах, напэўна вельмі здзівіліся б, калі б праз пяцьдзясят гадоў яны пачулі словы, што пульсавалі ў той сталёвай артэрыі: «Чаша пакут перапоўнілася…», і спыталі б: «Няўжо яна перапоўнілася толькі цяпер? Яна ж і тады ўжо была паўнюткаю».
Новая, поўная добрых прыкмет вясна сагрэла і Юсі, які цяпер жыў не на хутары Нікіля, а ў іншым месцы. З тае пары, калі яго ўзялі ў новы дом, ён больш не пакутаваў ад голаду. У гасподзе Туарыла нават у самыя цяжкія часы не мелі патрэбы падмешваць у хлеб чаго-небудзь болей за траціну, дый то гэткі хлеб пяклі ўсяго якую пару разоў за ўсю зіму. Гаспадар Туарылы рабіў гэта, каб пазбегнуць розных плётак на гэты конт, таму што быў у валасной камісіі па размеркаванні ўспамажэнняў. Добры хлеб нават у тыя часы ніколі не пераводзіўся ў гаспадарцы, не кажучы ўжо аб дарах жывёлагадоўлі. Туарыла была зусім не такая, як Нікіля, і не верылася, што яе гаспадар Кале быў братам Маі. СКАЧАТЬ