Название: Праведная галеча
Автор: Франс Эмиль Силланпяя
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная классика
Серия: Noblesse Oblige
isbn: 978-985-7210-28-2
isbn:
Бязмежнае зорнае неба глядзіць уніз на мітусню маленькага чалавечага племя, на тое, як яно імкнецца зберагчы сваё слабенькае жыццё дзеля будучых пакаленняў, чый лёс немагчыма прадказаць і прадбачыць у тых шчаслівых, а можа, няшчасных, часах праз дваццаць, пяцьдзясят, сто гадоў. Неба бачыць глухія пушчы, у якіх побач з паміраючымі жабракамі і бліскучымі вачамі рысяў дрэмлюць мільёны будучых людзей. На лясных прагалах відаць сівыя вёскі, у якіх адзін бачыць у сне, як ён завалодвае шматлікімі хутарамі, а другі сніць, што праводзіць апошнюю калядную ноч у бацькоўскім доме. Неба бачыць вёскі, дзе ў прытулках для бяздомных жабракоў ціха згасаюць тыя, каму не наканавана спазнаць шчаслівую будучыню. Шмат усяго такога бачыць неба на гэтай застылай у шэрай аднастайнасці зямлі, бо час вялікіх ліхалеццяў яшчэ не надышоў. Аднак на зямлі і ў паветры ўжо зрушыліся магутныя сілы прыроды – як таямнічыя, так і відавочныя. Былі Каляды 1867 года. З такой далечыні часу ўсё гэта можа падавацца вельмі цікавым, але тады настрой у людзей быў даволі прыгнечаны. Калі святочнае застолле скончылася, Мая паспрабавала заспяваць псалом, але голас у яе так панізіўся, што падтрымаць спеў ніхто не змог. Праспяваўшы пару вершаў, яна змоўкла.
Настрой дзесяцігадовага Юсі ўтвараўся з тых слабых уражанняў, якія ён атрымаў дома і па-за домам на працягу каляднага вечара. Праходка на Свіную горку ператварылася ў прыгоду каляднага вечара, водар бручкі напамінаў яму аб святочнай вячэры, бацькавы выбрыкі былі справаю даўно знаёмай. Пасля вячэры ён яшчэ раз паспрабаваў уладкавацца на прэлай саломе. І нарэшце да яго прыйшоў сон, напоўніўшы бляклымі фарбамі маленькія падзеі таго вечара.
Стары Пеньямі заўсёды гнаў прэч жабракоў. Але той каляднай ноччу яны ўпершыню ўступілі ў хату на хутары Нікіля. Толькі ўсе сабраліся спаць, як у хату ўлезла старая бабуля з двума дзецьмі. Яна расказала, што іхняя маці памерла ў дарозе. Паколькі стары Пеньямі моцна спаў, ім дазволілі пераначаваць на смярдзючай саломе. Іхні прыход разбудзіў Юсі, і ў ягонай напалову соннай душы вобразы гэтых вандроўнікаў засталіся назаўсёды. Хлопчыку падалося, што ён праспаў Каляды.
Уранні Пеньямі раздражнёна бурчаў, але сілы ў яго не хапала на сапраўдную сварку, таму ён толькі млява лаяўся са старою жабрачкай. Тая не саступала. Яна займалася сваімі дзецьмі і амаль гвалтам здабыла крыху малака з невялікіх прыпасаў, што меліся ў доме. Яна засталася яшчэ на адну ноч, старанна аплятала хлеб з мякінай, які пяклі ў Нікілі. Не менш старанна яна нахвальвала гэты грубы хлеб, з вялікай дасведчанасцю СКАЧАТЬ