Название: Праведная галеча
Автор: Франс Эмиль Силланпяя
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная классика
Серия: Noblesse Oblige
isbn: 978-985-7210-28-2
isbn:
Тата Оліла ўжо выслухаў калядныя пажаданні, схадзіў у саўну і цяпер расчэсваў бараду, калі ў дом заявіўся Пеньямі. Хіба ж толькі зараз і пагаварыць пра пазыкі? І час для першай каляднай выпіўкі яшчэ не настаў: гэта будзе, калі ўсе збяруцца за святочным сталом і праспяваюць псалмы. Тата Оліла адчуў раздражнёнасць.
– Дык ты ж усё ведаеш не горш за мяне… З цябе шэсцьсот рублёў, ды яшчэ інтарэс за два гады ты не заплаціў. Гэта трэба дадаць да асноўнага капіталу.
– А-а-а… я-а-а…
– Дык ты ж ведаеш, я не прадаю гарэлку ні за грошы, ні на доўг не даю… А інтарэс дадам да капіталу. Гэта будзе пару соцень марак…
– А-а-а… я-а-а…
– Дык я табе гарэлкі і так дам, без грошай, каб ты пасмакаваў Каляды. Ёсць з сабою якая пасудзіна?
– А-а-а… я-а-а…
– І не сярдуй тады, калі я законна спаганю з цябе пазыкі. І будзе тады з цябе две тысячы шэсцьсот марак. Ну, ідзі сабе з Богам!
– А-а-а… я-а-а…
– Ідзі ўжо сабе з мірам.
Гнятлівая цішыня пануе ў доме Нікілі пасля саўны, душыць страх – што скажа стары, калі даведаецца, што ўсе схадзілі ў саўну, не дачакаўшыся яго. Мая яшчэ ў саўне, яна пайшла апошняю – пакуль сям’я мылася, яна, нікому не сказаўшы, нанасіла ў хату саломы. Гэта старая падапрэлая салома, якую ўранні нацягалі на корм скаціне з даху пабудаванай два гады назад пуні. Юсі лічыць сваім абавязкам рассесціся на гэтым подсціле, хоць ад яго моцна тхне гніллю, і хата поўніцца цяжкім духам.
У сенцах чуюцца крокі старога Пеньямі. Знаёмае вока ў дзвярах блішчыць ярчэй, чым заўсёды, а дыханне – гучнейшае. Усе прысутныя адразу звяртаюць увагу на вялікую драўляную біклагу, якую стары Пеньямі нясе пад пахай. Такой пасудзіны ў Нікілі ніколі не было, гэта – здабытак з вёскі.
Усім на здзіў, Пеньямі не адразу пачынае сварку. Усе маўчаць, Юсі ціхенька спаўзае з подсцілу. А Пеньямі ставіць біклагу ў сваю асабістую шафу, зачыняе яе і, не кажучы ні слова, хістаючыся, зноў выходзіць з хаты. І гэтым адметным вечарам усе заўважаюць, як моцна састарэў Пеньямі за апошнія нялёгкія гады. Што ж, болей не варта яго баяцца. Жанчыны пасмейваюца яму ўслед. Але стары крумкач усё яшчэ можа нагнаць жуды нават у гэты, хай сёння і не радасны, але святы вечар.
Калі б тры гады таму Пеньямі вось так моўчкі пайшоў з хаты, Аапелі меў бы ўсе падставы пайсці следам і паглядзець, каб стары не пакрыўдзіў гаспадыню, якая мыецца ў саўне. Цяпер Аапелі тут няма, але ўсе ведаюць, што для гаспадыні няма ніякай пагрозы. Саслаблі жыццёвыя ўстоі.
Аднак перад тым як сесці за святочны стол, гаспадар зрабіў слабую спробу вярнуць старыя парадкі. Пеньямі намерыўся схадзіць у саўну і нават амаль раздзеўся, СКАЧАТЬ