Название: Праведная галеча
Автор: Франс Эмиль Силланпяя
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная классика
Серия: Noblesse Oblige
isbn: 978-985-7210-28-2
isbn:
Стасункі старога Пеньямі з царквою склаліся так, што часам ён наведваў набажэнствы, як і ўсе астатнія, а мог і пасмяяцца з пастара, калі быў у добрым гуморы. А калі той прамаўляў як сапраўдны мужчына, дык можна было і паслухаць. Да гаворак аб вечным памысным жыцці ён ставіўся, як да неразумных дзяцей, існаванне якіх на гэтым свеце даводзілася цярпець, нягледзячы на ўсю іхнюю мярзоту.
Але вось цяпер той нябачны святар чытае яму казань ды яшчэ і патрабуе, каб ён, Пеньямі, зноў ператварыўся ў бязгрэшнае ласкавае дзіця. Ён хутка памрэ, у яго ёсць пазыкі, ён зусім азыз і знясілеў аж да таго, што вось цяпер нейкі жабрак храпе на лаўцы каля печы. Ён прадчувае, што хутка на хутар прыедзе галоўны мясцовы паліцыянт – ленсман. Калі б хто з сапраўдных мужчын убачыў, што творыцца ў ягонай душы, дык ухапіў бы яго за каршэнь ды страсянуў як след, так, як гэта робяць з нягеглымі шчанюкамі. Немагчыма нават і ўявіць, што тата Оліла, гэты здзічэлы барадзень, апынуўся б у такім становішчы. Ён толькі вядзе сваё «я-а-а ж… ты-ы-ы ж…», цягнучы кожны гук на сваёй нетутэйшай гаворцы.
Раптам у галаве маланкаю ўспыхнула думка, ад якой старога Пеньямі закалаціла, нібы ў ліхаманцы. Жудасная трывога ахоплівае яго, трасуцца рукі і вусны, яму робіцца нясцерпна балюча. Ён дзейнічае бяздумна – хапае з шафы пустую біклагу, якую прынёс на Каляды ад таты Олілы, хапае сваю галоўную каштоўнасць – пасведчанне ўладальніка хутара – і, па-ранейшаму ліхаманкава калоцячыся, выбягае з хаты.
Юсі глядзіць, як аддаляецца бацька, адчувае, што зараз нешта здарыцца, і загадзя рыхтуецца да нечаканасцей. Напружана ён глядзіць на жабрака з поўначы, які храпе на лаўцы, потым узіраецца ў дарогу, ці не з’явяцца яшчэ валацугі. Вядома ж, во яны, тут як тут…
А тут прыходзіць і Пеньямі з біклажкаю пад пахай і прыносіць пяць ладных боханаў хлеба. Ніколі Оліла не даваў старому Пеньямі такога свежага, яшчэ цёплага хлеба, ды адразу так многа. Зноў пачырванелы твар Пеньямі высвечваецца ў дзвярах, і жабракі, якія толькі што СКАЧАТЬ