Название: Смерць у Венецыі
Автор: Томас Ман
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Зарубежная классика
Серия: Noblesse Oblige
isbn: 978-985-7165-87-2
isbn:
Фрау фон Рынлінген яшчэ не перакінулася за сталом ніводным словам з панам Фрыдэманам, цяпер яна крыху нахілілася і крыкнула яму:
«Я дарэмна чакала Вас у гэтыя дні, Вас і Вашу скрыпку».
Ён, перш чым адказаць, на момант зірнуў на яе зусім адсутным позіркам. На ёй быў светлы лёгкі ўбор, які адкрываў яе белую шыю, а ў бліскучых валасах месцілася ружа «маршал Ніл», якая ўжо цалкам расцвіла. Шчокі фрау фон Рынлінген сёння вечарам былі крыху падрумяненыя, але, як заўсёды, у куточках яе вачэй ляжалі сіняватыя цені.
Пан Фрыдэман апусціў вочы ўніз, гледзячы на сваю талерку, і нічога не прамовіў у адказ, пасля чаго яму трэба было рэагаваць на пытанне жонкі дырэктара гімназіі, ці любіць ён Бетховена. Але ў гэтую самую хвіліну падпалкоўнік, які сядзеў на чале стала, кінуў у бок сваёй жонкі позірк, пастукаў па шклянцы і сказаў:
«Шаноўнае спадарства, я прапаную перайсці піць каву ў іншае памяшканне; між іншым, сёння вечарам павінна быць няблага і ў садзе, і калі хто жадае крышку дыхнуць там свежым паветрам, то я падтрымаю яго». У цішыню, якая ўсталявалася, лейтэнант Дайдэсгайм з пачуцця такту ўкінуў лёгкі жарт такім чынам, што ўсе паўставалі, весела смеючыся. Пан Фрыдэман пакінуў залу сярод апошніх са сваёй дамаю, ён праводзіў яе цераз старанямецкае памяшканне, дзе ўжо пачалі паліць, у паўзмрочную і ўтульную гасцёўню і развітаўся з ёю.
Ён быў выкшталцона апрануты; яго фрак быў бездакорны, кашуля – асляпляльна белая, а маленькія і прыгожыя формаю ногі былі абутыя ў лакіраваныя туфлі. Час ад часу можна было бачыць, што на ім былі панчохі з чырвонага шоўку.
Ён кінуў позірк у калідор і ўбачыў, што ладныя групы падаліся ўжо ўніз па лесвіцы ў сад. А ён сеў з цыгарай і кубкам кавы каля дзвярэй старанямецкага пакоя, у якім некалькі мужчын стаялі, гамонячы, і зазірнуў у гасцёўню.
Адразу справа ад дзвярэй вакол круглага стала сядзела кола, цэнтр якога ўтвараў студэнт, які гаварыў з імпэтам. Ён сцвярджаў, што праз адну кропку можна правесці больш чым адну паралельную лінію да прамой; фрау Хагенштром, жонка адваката, усклікнула: «Гэта немагчыма!» – і цяпер ён так упэўнена гэта даказваў, што ўсе рабілі выгляд, нібыта яны разумеюць.
На заднім жа плане пакоя, на атаманцы, каля якой стаяла нізкая, пакрытая нечым чырвоным, лямпа, сядзела, размаўляючы з юнай фройляйн Штэфэнс, Герда фон Рынлінген. Яна сядзела, крыху адкінуўшыся назад у падушку з жоўтага шоўку, ногі адна на адной, і паволі паліла цыгарэту, пускаючы дым цераз нос і выцягнуўшы наперад ніжнюю губу. Фройляйн Штэфэнс сядзела, выпрастаўшыся, перад ёй, як выразаная з дрэва, і адказвала, баязліва ўсміхаючыся.
Ніхто не звяртаў увагі на маленькага пана Фрыдэмана, і ніхто не заўважыў, што яго вялікія вочы былі неадрыўна скіраваныя на фрау Рынлінген. Ён сядзеў у расслабленай позе і глядзеў на яе. У яго позірку не было нічога жарснага і амаль ніякага болю; штосьці тупое і мёртвае ўтрымлівалася ў ім, цяжкая, бяссільная і бязвольная СКАЧАТЬ