Смерць у Венецыі. Томас Ман
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Смерць у Венецыі - Томас Ман страница 13

СКАЧАТЬ пані, – пачаў пан Фрыдэман і глянуў на яе знізу ўверх, бо ён даставаў ёй толькі да грудзей, – я хацеў бы таксама з майго боку выказаць Вам сваю пашану. Я, на жаль, адсутнічаў, калі Вы зрабілі ласку маім сёстрам… і шкадую… шчыра…»

      Ён абсалютна не ведаў, што яшчэ сказаць, але яна стаяла і глядзела няўмольна на яго, як быццам хацела прымусіць яго гаварыць яшчэ. Уся кроў раптам ударыла яму ў галаву. «Яна вырашыла памучыць і пакпіць з мяне, – падумаў ён, – і яна ж бачыць мяне наскрозь! Як дрыжаць яе вочы!» Нарэшце яна прамовіла вельмі высокім і выразным голасам:

      «Гэта вельмі міла, што Вы прыйшлі. Я тады вельмі шкадавала, што Вас не было. Будзьце ласкавы, сядайце…»

      Яна села побач з ім, паклала рукі на бакавыя спінкі крэсла і адкінулася. Ён сядзеў, нахіліўшыся наперад, трымаючы капялюш паміж каленямі. Яна прамовіла:

      «Вы ведаеце, што яшчэ чвэрць гадзіны таму тут былі Вашы паненкі-сёстры? Яны мне сказалі, што Вы захварэлі».

      «Гэта праўда, – адказаў пан Фрыдэман, – сёння раніцай я адчуваў сябе нядобра. Мне здавалася, што я не змагу пайсці куды-небудзь. Я прашу прабачэння за сваё спазненне».

      «Вы яшчэ і цяпер выглядаеце нездаровым», – сказала яна абсалютна спакойна і пільна глянула на яго. «Вы бледны, а Вашы вочы запаленыя, Вы ўвогуле не зусім здаровы?»

      «О…, – запінаючыся, пачаў пан Фрыдэман, – увогуле я задаволены».

      «І я часта хварэю, – працягвала яна, не адводзячы позірку, – але ніхто гэтага не заўважае. Я нервовая і ведаю самыя незвычайныя станы».

      Яна прымоўкла, нахіліла падбароддзе на грудзі і, чакаючы адказу, пазірала на яго знізу ўверх. Але ён не адказваў. Ён ціха сядзеў і ў задуменні, шырока расплюшчанымі вачыма, глядзеў на яе. Як дзіўна яна гаварыла і як кранаў яго яе звонкі нязмушаны голас! Яго сэрца супакоілася; яму здавалася, што ён сніць… Фрау Рынлінген зноў пачала:

      «Ці я не памыляюся: Вы ўчора пакінулі тэатр да канца спектакля?»

      «Праўда, вяльможная пані».

      «Мне было вельмі шкада. Вы былі ўважлівым суседам, хоць спектакль не быў добры, ці толькі адносна добры. Ці любіце вы музыку? Ці граеце вы на фартэпіяна?»

      «Я крышку іграю на скрыпцы, – сказаў пан Фрыдэман. – Шчыра кажучы, амаль зусім не…»

      «Вы іграеце на скрыпцы?» – спытала яна; потым зірнула паўз яго ў нікуды і задумалася.

      «Але тады мы маглі б час ад часу пайграць разам, – раптам сказала яна. – Я магу крышку акампанаваць. Я была б рада, што знайшла тут некага… Вы прыйдзеце?»

      «Я з задавальненнем аддаю сябе ў Ваша распараджэнне, вяльможная пані», – сказаў ён, як у сне. Усталявалася паўза. І тут раптам змяніўся выраз яе твару. Ён убачыў, як амаль незаўважная жорсткая насмешка сказіла яго, як яе вочы зноў цвёрда і пільна скіраваліся на яго з тым жахлівым дрыжаннем, як ужо было два разы да гэтага. Ягоны твар палаў чырванню, і не ведаючы, куды павярнуцца, абсалютна бездапаможны і страціўшы кантроль над сваімі пачуццямі, ён унурыў галаву СКАЧАТЬ