План Бабарозы. Павал Касцюкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу План Бабарозы - Павал Касцюкевіч страница 10

СКАЧАТЬ сувязі ў еўрапарламенце, а камісар па культуры фрау Заліхвасэр – яе добрая знаёмая па брусельскай каве. Урэшце, Ронін мюнхенскі Офіс Усходніх Пераменаў дзеля гэтага і паўстаў – адстойваць дэмакратычныя каштоўнасці ў краінах на ўсход ад Нямеччыны.

      – А каханне, без сумневу, – дэмакратычная каштоўнасць, – дадала па-змоўніцку Роні і мы стыкнулі келіх і куфаль. Берлінскія кельнеры якраз пачыналі мыць падлогу бара.

      – Імкненне да злучэння каханкаў – гэта гуманізм, – падтакнуў я. Мае вусны былі барвовыя ад віна. У той вечар я набраўся, як жаба гразі.

      Берлінскія кельнеры ўжо тушылі на сталах свечкі.

      – І гэтай каштоўнасці ў нас ні ўсходняй Сатрапіі, ні брусельскім еўрабюракратам ні за што не адняць! – сказала Роні. – Мы адстаім тваю мілую Беларусь.

      – За вашу і нашу свабоду, – дадаў я і паваліўся пад стол. Назаўтра ў вялікай кнігарні на бульвары Курфюрстэндам мы ўрачыста набылі дзве аднолькава вялікія мапы Еўропы.

      Я ўжо ведаў, што гэтыя сустрэчы – маё шчасце, маё збавенне. А яшчэ мая бяда, мая ад’яда. Нешта ў гэтым усім наступала мне на душу. Аднак пад канец культурфэсту я быў поўны аптымізму.

      На развітанне Роні сказала:

      – Ніколі не забывай, Персей, усё проста: я тваё каханне, а ты – маё. У наступны раз калі мы сустрэнемся ў верасні ў Мілане, адзначым мае народзіны – мне споўніцца трыццаць пяць. Мае народзіны, дарэчы, супадаюць з народзінамі маёй свякрухі, маці сапраўднага доктара хірургіі доктара Увэ Мітэльмана. А ў апошні дзень нашай сустрэчы тут жа ў Берліне, роўна праз паўгода, твой юбілей – трыццаць гадоў. Я, як бачыш, прагугліла цябе як след, мой унукатэрапеўт.

      Раздзел 3

      Найбольшая любасць

      Найбольш бабулі і дзяды любілі дні народзінаў адно аднаго. Яны сядзелі тады надзьмутыя і расчырванелыя, быццам гілі на дроце. Як ні круці – настала іхняе свята: чарговая нарада ўсегалактычнага ЦК, святочны сход сусветнай вярхушкі.

      Дзень літасці і замірэння. Забываючыся на крыўды і прыкрасці, бабулі і дзяды сыходзіліся ў адной кватэры, у адной гасцёўні, пры адным стале. Збольшага на Чкалава ў Бабарозы, але часам і на Кнорына ў Бабамані.

      Бабароза, якая ў іншыя дні Дзядзюлю і на вочы не дапускала, раз на год тэлефанавала, і як нічога ніякага запрашала былога і зненавіднага зяця на дзень народзінаў. А ён? Як ніяк-нідзе прымаў ласку – прыбываў задыханы, расчырванелы, з бутэлькай віна пад пахай.

      У Бабарозы і Бабагруні, яе дачкі, дні нараджэння побач: дванаццатага і чатырнаццатага траўня. Але от хоць ты што, а трэба наведаць абодва, цалкам асобныя і незалежныя адно ад аднаго мерапрыемствы ў іх кватэры на Чкалава. Абедзве ўрачыстасці святкуюцца найдасканалейшым чынам, поўным наборам: гарачае і салодкае, селядзец пад буракамі і мяса па-французску.

      Бацька, схаваны апанент Бабарозінага рэжыму, яшчэ дома змагаючыся з гальштукам і запінкамі, мітусіўся і казаў, што больш ніколі не прыйдзе на гэты “старпёрскі ідзьяцізм”, дзе яму СКАЧАТЬ