Название: План Бабарозы
Автор: Павал Касцюкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-609-8147-41-4
isbn:
– Разве она Белая? Разве она Рос-сія, Ігорь? – рэльефна вымаўляла мая чухонская Бабаманя, бацькава мама, і яе голас пачынаў дрыжаць на падвойным “с”, нібыта яна, дачка сумскага народа, блукае і ніяк не можа выблытацца з бязладнага змроку крывіцкіх балот на гарманічную бель Ладажскага возера.
Я нутрана пагаджаўся з дзядамі – сапраўды, хавайся ў бульбу якое закалдычча гэтая Беларусь! Не, яна зусім не белая, і ні кропелькі не Расія. Не Галіцыя і не Гішпанія…
Бацькі, карэнныя менчукі, што маглі выставіць яны супраць гэтай невымоўнай прыгажосці чужых краёў? Краёў, дзе навакольныя фарбы сакавіцейшыя, нібыта адразу пасля дажджу, а паветра – саладзейшае, нібыта перад самым заходам ліпеньскага сонца?
Аднак, як па шчырасці, дык рук бацькі ў гэтай справе не згарталі. Спрабавалі свой антызахад, заразу выганялі заразаю – вадзілі тыцнуць у Менск носам. Даць мне адчуць тутэйшае жыццё на дотык. Балазе ў гэтага каменнага гультая ўсё пад рукою. Вакзал, праспект, стадыён “Дынама”.
Мама кажа:
– Вось тут, каля вунь таго выгіну Свіслачы я колісь сустрэлася з першым кавалерам, Авіцісам Бадасянам, і калі б усё атрымалася – ну, ты сам усё разумееш – ты б сёння, у даважак да ўсіх сваіх нацыянальнасцяў, мог быць яшчэ і курдам, хі-хі… А тут побач, сынок, замест гэтага бара “Старое рэчышча” стаяў паганскі татэмны камень.
Аднак я бачу не вядзьмарскі камень, а зарыганую піўнуху, складзеную з абшарпанай жоўтай цэглы. З піўнухі выпаўзае не таямнічы мамін курд, які мог бы пры пэўных раскладах зрабіцца маім бацькам, а падвясёленыя, абцёрханыя жыццём калдыры з Серабранкі. Ажно ўяўляць нічога далей і не хочацца.
Мы падымаемся вышэй да праспекта. Мяне прадстаўляюць фасадным калюмнам Тэатра Юнага Гледача. Я збянтэжаны. Груба-таўсматыя, закатаныя ў шчодры слой грыму калоны ў параўнанні з вытанчанымі ленінградскімі растральнымі (я бачыў іх на студэнцкіх здымках Бабамані) падаюцца таннай падробкай. Здзекам і марным высілкам мне спадабацца.
Ну, не можа быць рамантыкі на вуліцах з назвамі Лодачная, Экскаватарная, Калектарная і Трэцяя Пасялковая! Як тое “Старое рэчышча” на беразе рэчкігразяцечкі можа спаборнічаць з харашмянай хацінай на шыкоўным беразе Ладажскага возера, якая належала карэльскім продкам Бабалюсі? Або ці можа менская піўнуха хоць у якім свеце цягацца нават з самай заняпаднай гжэльскай чайняй? Чайняй, збудаванай без адзінага цвіка (бо дошкі дасканала дапасаваныя), у чыіх шыкоўных разьбяных хорамах да ачмуру напампоўваўся зранку гарбатай, а ўвечары – гарэлкай, малады Дзедвасілій? А гатычная аптэка ў Кракаве, якой валодаў прапрадзед Дзядзюлі, Дзедтанхум? Яе якой менскай будынінай крыць будзеце, бацькі харошыя?
Устурбаваны, я аглядаў нашую блочную двухпакаёўку ў Зялёным Лузе. Цяснотныя пакоікі, дзе сценка ідзе на сценку. Стандартная пінскдрэўная мэбля. Вокны глядзяць на вечна вільготны курапацкі лес. Хіба гэтая нудоць можа ісці ў параўнанне з доўгімі, СКАЧАТЬ