План Бабарозы. Павал Касцюкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу План Бабарозы - Павал Касцюкевіч страница 8

СКАЧАТЬ цалкам апраўдвалі ўсе негатыўныя чаканні. На майстар-класах беспрабудна спалі пасля ўчорашняга, недарэчна балбаталі што на рот лезе. Па-расійску міжсобку дзяліліся ўражаннямі пра постсаўковы вэрхал, пілі мясцовае віно і да ранку бадзяліся па напаўмузейнай брукаванцы.

      Кішынёў – гэта была дванаццатая ці трынаццатая такая сустрэча. Мы, недаеўрапейскія вучні і нашы еўрапейскія выкладчыкі, па-дэмакратычнаму сядзелі абапал канферэнцыйнага стала. Роні заняла месца побач са мною.

      Я хіхікаў, падцінаў Роні. Яна потым сказала, што ўжо тады яна паклала на мяне вока. Роні паклікалі на канферэнцыю ў якасці т’ютара. Яна мусіла расказаць, як трэба культурна жыць. Яна, гэтаксама, як і вучні, была перакананая, што нічому нас не навучыш, і таму мае з’едлівыя кепікі і жарты слухала з ухвальнай усмешкай, у перапынках гуляючы ў тэтрыс на ноўтбуку.

      Потым мы з ёй, згаварыўшыся, далі драла з заняткаў: я проста ўцёк, а Роні хуценька выклала сваю лекцыю, нешта кшталту “Карысць культурнага менеджменту ва ўмовах татальнага расхэўдусу” і выслізнула з аўдыторыі толькі потым. Было дамоўлена, што я чакацьму яе ля ўвахода ў гатэль “Космас”.

      Мы гулялі па вясновым Кішынёве. Пілі неблагое віно проста з рыльца, балбаталі што на рот лезе. Я травіў гісторыі пра пяцёх жонак Дзядзюлі і яго тысячу каханак. Мы спявалі адно аднаму дурным голасам, Роні – нямецкую салдацкую пра пяхотніка, які вярнуўся з швабска-дацкай вайны 1775 года. Я ж настолькі асмялеў (ахмялеў?), што гарлаў хіты з песенніка непаліткарэктнага дзікуна: “Шпацырэн, шпацырэн, дойчэн афіцырэн! Партызанэн – піф-піф-піф, камуністэн – паф-паф-паф”. Гэтай рачоўцы ў дзяцінстве мяне навучыла Бабароза. Роні брала мяне за рукі, і мы кружлялі па вулках жоўтасценнага горада ў галавакрутным вальсе.

      У апошні дзень майстар-класаў мы злавілі таксоўку і за нейкую смешную суму паехалі ў манастыр сярод гор. У манастыры елі хлеб з арэхамі і глядзелі на навакольныя вертыкалі. Быў канец лютага – у далінах ляжаў снег, але, на беларускія рэаліі, гэта адчувалася як красавік. Роні гойсала ў адной саколцы.

      Па вяртанні ў гатэль, да Роні ў нумар я не пайшоў. Мы развітваліся ў ліфце. Роні горача абняла мяне, моцна прытуліўшыся да шчакі. Прамармытала, што, можа быць, “мы сустрэнемся яшчэ, дзесьці ў Еўропе, на якім-небудзь майстар-класе”. Ужо на самоце ў ліфце я ўсё думаў, як я хачу яе, але маладушна разважыў яшчэ, што страшнейшай цяпер для мяне будзе яе адмова, таму лепей не спрабаваць увогуле. Я зашыўся ў свой нумар, дзе ад перажывання і любоўных ваганняў паваліўся на ложак ды імгненна заснуў.

      Пабудзіў мяне тэлефонны званок хвілін праз дзесяць.

      – Ўот ар ю дуінг?

      – Спрабую спаць…

      – Спаць? Ты спіш?! Тады калі я тут уся знемаглася, марачы, як пераспаць з табою!

      Я вокамгненна прачнуўся. Роні тэліла са свайго гатэльнага нумара. Калі шчыра, можа, яна крыкнула нешта іншае, я быў прыспаны – адно што ў яе крыку я выразна пачуў тройчы запар СКАЧАТЬ