Название: Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі
Автор: Лявон Эдвардавіч Карповіч
Издательство: Издательские решения
Жанр: Религия: прочее
isbn: 9785449619587
isbn:
Відарыс Храма адлюстраваны на марцы, выдадзенай поштай Ізраіля ў 2011 годзе
Храм у Ерусаліме пабудаваны Ірадам. У Ерусаліме адноўлены такі выгляд Храма, калі дванаццацігадовы Ісус быў у ім.
Рэпрадукцыя карціны Дзюрэра «Дванаццацігадовы Ісус у храме» на марцы пошты Парагваю, выдадзенай у 1982 годзе
Калі ўрачыстасьці Сьвята закончыліся і бацькі Ісуса адправіліся ў зваротнае падарожжа, ён застаўся ў Ерусаліме, як бы хацеў успрыняць усю Мудрасьць і Сьветласьць, якія захоўвалі муры Сьвятыні. Тут Ён быў у Сябе, у доме свайго Айца. Калі дванаццацігадовы хлопец сядзеў паміж вучонымі, слухаў іх і задаваў ім пытаньні, Яго Бацькі з болем у сэрцы шукалі Яго праз тры дні, абыходзячы ўвесь Ерусалім. Праз тры дні знайшлі Яго ў Сьвятыні. Тое, што яны ўбачылі, вельмі іх зьдзівіла. Зьдзівеньне Бацькоў зразумелае. На карціне Дзюрэра на Іх твары адлюстроўваюцца мноства розных пачуцьцяў: яшчэ жывы боль, выкліканы зьнікненьнем Сына, радасьць, што Ён знайшоўся, зьдзіўленьне нечаканымі Яго паводзінамі і атачэньнем.
Бацькі Ісуса радасныя, што знайшлі Сына, і зьдзіўленыя Яго атачэньнем і паводзінамі. Марка пошты Шаржы (1970 г.) з сэрыі «Жыцьцё Ісуса»
Дучо ды Буанінсеня (Duccio di Buoninsegna), «Жыцьцё Ісуса Хрыста». Марка пошты Рас-эль-Хаймы (1970 г.)
Мастакі стараліся пашырыць зьвесткі з Бібліі аб размове Ісуса з вучонымі мужамі ці, як іх яшчэ называюць, дактарамі.
Буйным плянам на наступнай карціне Дзюрэра паказаны твары мудрацоў і Хрыста. Адчуваецца «напруга дыспуту». У цэнтры кампазыцыі – рукі Ісуса, Ён упэўненна адлічвае на пальцах свае аргумэнты ў гутарцы. Рукі аднаго з настаўнікаў сьведчаць пра «нярвовасьць і збянтэжанасьць».
«Хрыстос сярод настаўнікаў» карціна Альбрэхта Дзюрэра, напісаная ім у Вэнэцыі ў 1506 г. Знаходзіцца ў музэі Цісэна-Барнемісы ў Мадрыдзе. Марка Рэспублікі Тога (1978 г.)
Які зьмест адказаў дванаццацігадовага Ісуса настаўнікам юдэйскім?
Эвангеліст нічога не кажа пра гэта. Гутарка праходзіла ў храме СКАЧАТЬ