Название: Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі
Автор: Лявон Эдвардавіч Карповіч
Издательство: Издательские решения
Жанр: Религия: прочее
isbn: 9785449619587
isbn:
Вол ведае гаспадара свайго, і асёл ясьлі гаспадара свайго; а Ізраіль ня знае Мяне, народ Мой не разумее. (Ісаі 1:3)
«Калі ж Ісус нарадзіўсяў Віфлееме Юдэйскім ў дні цара Ірада, вось, мудрацы з усходу прыйшлі ў Ерусалім і кажуць, дзе народжаны Цар Юдэйскі? Бачылі бо мы зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму. Пачуўшы гэта, цар Ірад занепакоіўся, і ўвесь Ерусалім зь ім. І сабраўшы ўсіх першасьвятароў і кніжнікаў народных, пытаўся ў іх: дзе мае нарадзіцца Хрыстос? Яны ж сказалі яму: у Віфлееме Юдэйскім, так бо напісана праз прарока: «І ты, Віфлееме, зямля Юдава, нічым ня меншы сярод ваяводзтваў Юдавых, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які ўсьцеражэ народ мой Ізраіля. Тады Ірад, употай паклікаўшы мудрацоў, выведаў у іх час зьяўленьня зоркі і, паслаўшы іх у Віфлеем, сказаў: ідзіце, добра разьведайце пра Дзіця і, як знойдзеце, накажыце мне, каб і я пайшоў пакланіцца Яму. Яны, выслухаўшы цара, пайшлі. І вось, зорка, якую бачылі яны на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль, прыйшоўшы, ня стала ўгары над месцам, дзе было Дзіця. Угледзеўшы зорку, яны ўсьцешыліся радасьцю вельмі вялікай, і, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіця з Марыяю, Маці Яго, і, упаўшы, пакланіліся Яму; і адкрыўшы скарбы свае, прынесьлі Яму дары: золата, ладан і сьмірну» (Мацьвея 2:1—11).
«Пакланеньне вешчуноў». У верхняй частцы мініяцюры з ангельскай Псалтыры (13 стагодзьдзе) – вешчуны ў Ірада. Марка выдадзена поштай Германіі ў 1987 г.
Ніхто ня ведае, колькі сапраўды было тых мудрацоў. На вельмі старых карцінах з ІІ і ІІІ вякоў ёсьць іх двое, чацьвёра, шасьцёра і, нават, дванаццаць. Біблейскае апавяданьне аб мудрацах з Усходу ўзбагацілася многімі сымбалічнымі ўдакладненьнямі.
Стаўшы на калені перад Дзіцяткам, мудрацы паднесьлі Яму дары, пра якія казаў прарок Ісая: «Мноства вярблюдаў пакрые цябе – драмадэры з Мадыяма і Эфы; усе яны з Савы прыйдуць, прынясуць золата і ладан і ўзьвесьцяць славу Гасподнюю» (Ісая 60:6).
Рубенс. «Пакланеньне мудрацоў» на блёку пошты Мальтыйскага Ордэну (2005 г.)
Золата як цару, ладан – як Богу і сьмірну – як чалавеку. Таму прынята, што было іх трое.
У VI в. мудрацоў назвалі каралямі, а ў VIII веку далі ім імёны: Каспар, Мэльхіёр і Балтазар. Гэтыя назвы сталі традыцыйнымі. Так называюць іх і цяпер.
«Пакланеньне мудрацоў» на блёку Парагваю з выявай карціны Рубенса (1984 г.)
Агульным на гэтых творах зьяўляецца паказ раскошы, падкрэсьленай незвычайнайнасьцю аддзеньня ўсходніх мудрацоў, багацьцем дарагіх дароў. Ва ўсякім разе відавочны пачатак Новай Эры, калі Бог становіцца Богам для ўсіх народаў сьвету, а не для аднаго абранага народу, як было раней. На Захадзе ўжо пачынаючы з IV веку 6 студзеня сталі адзначаць Сьвята Трох Каралёў, якое стала называцца Сьвятам Аб’яўленьня Гасподняга. І ад таго часу ў гадавой калейцы дзён ёсьць адзін асаблівы дзень, поўны шчасьця. І ёсьць у гэтым дні адна гадзіна бласлаўлёная. Усялякі енк болю замаўкае СКАЧАТЬ