Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч страница 14

СКАЧАТЬ Польшчы (1974 г.) Алтар ананімнага кракаўскага мастака (Майстар Дамініканскага Трыпціху, каля 1460 г.) з касьцёла Дамініканцаў. Нацыянальны музэй. На марцы Ватыкану (1960 г.) – «Падарожжа Сьвятой сям’і» (Фра Анджэліка)

      Гэты Алтар належыць да найлепшых твораў польскага гатыцкага малярства XV веку. Першы раз паказваецца на ім рэалістычны выгляд прыроды, новы канон постацяў, эпічны і поўны драматызму паказ уцёкаў Сьвятой сям’і ў Егіпет.

      У гэтай «трохчастковай» гісторыі: уцёкі Сьвятога сямейства ў Егіпет, забіваньне немаўлят, вяртаньне з Егіпту – толькі яе крайнія эпізоды ў інтэрпрэтацыях мастакоў маюць падставу ў Сьвятым пісаньні.

      На марцы Камэруна (1979 г.) выява рэпрадукцыі карціны «Уцёкі ў Егіпет» галандзкага жывапісца Калькара (Calckerv, 1460 -1519) і марка Бэльгіі (1971 г.)

      Паколькі аповед Мацьвея вельмі кароткі, мастакі шукалі падрабязнасьці ў іншых – апакрыфічных – крыніцах і з гэтых крыніц дабаўлялі ў свае карціны розныя элемэнты.

      Пошта Рэспублікі Верхняя Вольта (Буркіна-Фасо) ў 1972 г. выпусьціла прыгожы блёк з выявай рэпрадукцыі карціны «Уцёкі ў Егіпет» Джэнтыле да Фабрыяна (Gentile da Fabriano)

      Галоўныя пэрсанажы ў гэтай сцэне – Дзева Марыя, якая едзе на асьле, немаўля, якога яна трымае на руках, і Язэп, як правіла, што вядзе асла. Звычайна працэсія на карціне рухаецца —варта падкрэсьліць – зьлева направа.

      Паміж 1524 і 1530 гг. Антоніа да Карэджа (Correge) выканаў у купале Пармскага сабора велізарную фрэску «Ўнебаўзяцьце Багародзіцы». Нароўні з працамі Карэджа ў купале сабора паўсталі і яго знакамітыя алтарныя выявы, сярод якіх «Адпачынак на шляху ў Егіпет» з карагодам анёлаў. Чаша з вадой цудоўнай крыніцы ў руцэ Дзевынапаіць сына. Іосіф толькі што сарваў фінікі з пальмы, каб накарміць яго. У глыбіні бачны анёл, які прывязвае да дрэва стомленага асла. Вышэй – радасныя анёлы ў аблоках, аблітыя цёплым залацістым чароўным святлом.

      Рэпрадукцыю карціны Карэджа «Адпачынак на шляху ў Егіпет» на марцы Мадагаскару (1984 г.) і «Уцёкі ў Егіпет» на марцы Парагваю (1971 г.) – рэпрадукцыя карціны Міхала Пахера (Michal Рacher)

      Адпачынак на шляху ў Егіпет – папулярная тэма ў мастацтве. Дзева Марыя і Немаўлятка сядзяць на фоне пэйзажу, звычайна пад пальмавым дрэвам. Язэп прысутнічае тутака ж, асёл бачны на заднім пляне. Пажыткі ўцекачоў, злучаныя ў вузел, ляжаць на зямлі. У гары лятаюць анёлы і прыносяць ім ежу. Але малюнкі на марках не адлюстроўваюць падарожжа па пустыні. Гэта зьвязана з сымбалічным паданьнем абставін уцёкаў. Так, прысутнасьць на карцінах пальмавага дрэва, знака сьвету, давала падставу бачыць у гэтым сюжэце ілюзію на ўваход у Іерусалім, калі дарогу Выратавальніку высьцілалі пальмавымі галінамі.

      Рэпрадукцыю карціны Караваджа «Адпачынак на шляху ў Егіпет» на блёку выпусьціла ў 2009 г. пошта Сан Марына

      Калі ў ляндшафце, адлюстраваным мастаком, ёсьць некалькі дрэў, то адно зь іх абавязкова будзе пальма.

СКАЧАТЬ