Название: Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі
Автор: Лявон Эдвардавіч Карповіч
Издательство: Издательские решения
Жанр: Религия: прочее
isbn: 9785449619587
isbn:
Марыя, якая сядзіць на траве, прымае ад Язэпа Дзіцятка, якое ставіць ножку на Яе плячо, а ручкамі абапіраецца на галаву. Ззаду з-за мурку высоўваецца малы пуцаваты хлопец у вярблюджай шкуры, які трымае ў руцэ невялікі крыж. Гэтыя рэквізыты інфармуюць, што гэта маленькі Сьвяты Ян Хрысьціцель.
Пошта ГДР зрабіла ў 1957 годзе цудоўны падарунак філятэлістам, якія зьбіраюць картмаксімумы. На паштоўцы і марцы рэпрадукцыя карціны Андрэа Мантэньі (1431—1506), «Сьвятое сямейства з Елісаветай і маленькім Янам Хрысьціцелем»
Андрэа Мантэнья у сваёй карціне, як і большасьць майстроў эпохі Адраджэньня, зьвяртаецца да выявы Мадонны з Немаўлём, якія ўвасабляюць уяўленьне зямной прыгажосьці і глыбіні найпрыгажэйшага з чалавечых пачуцьцяў – мацярынства. Мадонна глядзіць на Немаўля сур'ёзна, са стрыманай пяшчотай, Твары Язэпа і Елісаветы, якія зьдзіўляюць сваёй жыцьцёвай сілай, нясуць на сабе адбітак пражытых гадоў і перажытых пакут. Яны адцяняюць квітнеючую юнацкасьць Марыі. Язэп і Елісавета як бы ахоўваюць Мадонну і яе каханьне да Дзіцяці.
Сюжэт мірны, а карціна сумная. Пранізьлівыя колеры, замкнёнасьць кампазыцыі. Позіркі старэйшых зьвернутыя на Хрыста і толькі маленькі Ян, якога ў будучыні назавуць Хрысьціцель, адвёў вочы і заклікае да маўчаньня, нібы прадракаючы лёс Немаўляткі Хрыста. Дарэчы, а што ў кошыку, які як бы ў руцэ ў Хрысьціцеля? Можа хто-небудзь ведае?
Альбрэхт Дзюрэр, як ніхто другі, сваімі работамі ілюстраваў цэлыя тэмы Бібліі. Ім створаны сэрыі гравюр: «Страсьці Храстовы», «Жыцьцё Марыі», «Апакаліпсіс», «Сем Жахаў Марыі»…
Пошта Народнай Рэспублікі Конга ў 1979 г. выдала блёк з рэпрадукцыяй гравюры Альбрэхта Дзюрэра «Сьвятое сямейства з пяцьцю анёламі»
Гравюра «Сьвятое сямейства з пяцьцю анёламі» створана ў 1503 годзе. У цэнтры ліста постаць Марыі з немаўлём на каленах. Над імі – Бог-бацька і знак Сьвятога Духа (голуб, які выпраменьвае Сьвятло). За Багародзіцай анёлы сваімі крыламі агароджваюць яе і Язэпа. Зьлева – частка прасёлкавай дарогі, ля ног Марыі сьцелюцца палявыя кветкі. Выява Марыі займае асноўную частку ліста. Яна сядзіць на ўзвышэньні. Край спадніцы драпіруецца на пярэднім пляне. Шыракаполы плашч атачае яе постаць і хавае ўзгорачак і камень, на якім яна сядзіць. Галава Марыі не пакрытая, пышныя валасы хвалямі спадаюць на плечы. Постаць Язэпа таксама намалявана ў поўны рост. На яго галаве манаскі капялюшык, у руках ён трымае свой капялюш, як знак пакланеньня і служэньня, у руцэ ў яго дарожны кій. Марыя, Ісус і Язэп – асноўныя выявы гравюры. Анёлы намаляваны дзьвюма групамі. Яны аддаюць хвалу Немаўлю. Тэма мацярынства, закладу неўміручасьці роду чалавечага – аснова задумы мастака.
Пошта Гішпаніі ў 1979 годзе пусьціла ў абарот сэрыю марак з рэпрадукцыямі карцін Вісэнтэ Хуана Масіпа – вядомага пераважна пад імем Хуана дэ Хуанэса, гішпанскага жывапісца. На адной СКАЧАТЬ