Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі. Лявон Эдвардавіч Карповіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Біблейскія гісторыі Новага Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Развагі над зьместам Бібліі - Лявон Эдвардавіч Карповіч страница 13

СКАЧАТЬ Ісусу. Хто гэта? Вешчуны з Усходу. Вешчуны – поўная супрацьлегласьць пастухоў. Людзі вельмі адукаваныя, вельмі разумныя. У тыя часы гэта Усход быў цэнтрам навукі і ведаў. Былі гэта людзі вельмі багатыя. Яны прыносяць Ісусу золата, ладан і сьмірну – падарункі каралеўскія! Раней Вешчуны спыніліся на двары караля Ірада. Гэта як калі б хтосьці сёньня спыніўся ў палацы прэзыдэнта. Не абы хто можа спыніцца пры двары караля. Толькі высокапастаўленыя асобы, вельмі ўплывовыя! Толькі тыя, хто знаходзіўся сярод эліты тагачаснага сьвету.

      Значыць Ісус прыйшоў таксама і да багатых і да мудрых! Яны таксама маюць патрэбу ў ім у якасьці Збавіцеля.

      Зьвярніце ўвагу, што ўсе людзі ў Ім маюць патрэбу. Ісус прыйшоў для ўсіх: багатых і бедных, адукаваных і неадукаваных, маладых і старых, мужчын і жанчын, беларусаў, палякаў, немцаў, амэрыканцаў – да ўсіх людзей. Ісус прыйшоў для ўсіх – уключаючы вас і мяне.

      Гэта першая прычына, чаму гэтыя Сьвяты радасныя. Яны нагадваюць нам, што Ісус прыйшоў для ўсіх нас. Не мае значэньня што мы жывем 2000 гадоў пазьней. Ісус прыходзіць таксама сёньня і хоча зьмяніць да лепшага жыцьцё кожнага.

      Калі ж Ісус нарадзіўся ў Віфлееме, рэакцыі былі розныя. Адны хацелі яго забіць. Напрыклад, цар Ірад. Яму не пасавала, што нарадзіўся Ісус. Ён хацеў жыць па-свойму. Сёньня таксама шмат такіх ворагаў Ісуса. Але якіх людзей было найбольш? Абыякавых. Марыя і Язэп ішлі з хаты ў хату і прасіліся на пастой. Людзі ім адмаўлялі. Гэта вобраз абыякавасьці да Ісуса. І сёньня многія людзі проста абыякавыя. Часта яны ня дрэнныя, ня злыя, як правіла, вельмі прыстойныя. Ісус стукаецца ў іх сэрца. Але кажуць, не цяпер можа быць пазьней. Былі і тыя, хто прывітаў Ісуса з вялікай радасьцю, прыйшлі яны, каб пакланіцца Яму.

      Да якой групы кожны сябе аднясе?

      Будзьма як пастухі і мудрацы. Прывітаем Ісуса! Запросім у сваё жыцьцё! І тады Калядныя Сьвяты стануць самымі прыгожымі ў нашым жыцьці!

      Уцёкі ў Егіпет

      Аддаўшы дары: золата, ладан і сьмірну, мудрацы пайшлі адпачыць і ў сьне атрымалі наказ не вяртацца да Ірада, каб не казаць яму, дзе знайшлі Дзіцятка. Таму яны іншай дарогай адышлі ў сваю краіну.

      Мудрацы ў сьне атрымліваюць наказ не вяртацца да Ірада на марках пошты Італіі (1975г., панэлі з сабора Alatri – невядомы аўтар 14 стагодзьдзя) і Англіі (1971г., вітраж Кентэрбэрыйскага сабору)

      «Калі ж яны адышлі, – вось, анёл Гасподні яўляецца ў сьне Язэпу і кажа: устань, вазьмі Дзіця і Маці Ягоную, і ўцякай у Егіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе, бо Ірад хоча шукаць Дзіцятка, каб загубіць Яго» (Паводле Мацьвея 2:13).

      На марцы Швэйцарыі (1966 г.) зьяўленьне анёла Язэпу – адна з выяваў на столі ў Царкве Сьвятога Марціна ў Зіліс (Zillis)

      Калі прайшоў некаторы час, Ірад зразумеў, што яго падманулі, і вырашыў зрабіць усё магчымае, каб пазбавіцца ад таямнічага саперніка. «Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы ашукалі яго, разгневаўся надта і паслаў пазабіваць усіх дзетак у Віфлееме і ва ўсіх межах яго, ад двух гадоў і ніжэй, СКАЧАТЬ