Название: Вяртанне Ліліт
Автор: Юлія Шарова
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-78-0
isbn:
Найсмачнейшая ў свеце кава з набытым учора круасанам – што можа быць лепшым! Я смакую боскі напой, седзячы пры французскім акне ў нашай гасцёўні, і гляджу на велічныя і адначасова ўтульныя сталінкі нашага квартала. Мне добра ў фатэлі пад пледам, але разнявольвацца нельга, бо мяне чакаюць справы.
Напачатку я павінная адведаць свайго асабістага майстра па манікюры. Пасля – перакусіць у кавярні ў Верхнім горадзе. Затым у мяне падзея, пра якую я буду пісаць у сваім блогу, – мяне запрасілі на адкрыццё прыватнай цукерні. Адтуль я сыходжу ў гуморы і з пакецікам эклераў, якімі выдатна пад’ем. Тады ў мяне вечарына ў Культавай Кнігарні, праўдзівей кажучы, вечарына не ў мяне, а ў найлепшай беларускай пісьменніцы – пра гэта таксама пазней у маім блогу.
Пасля вечарыны я вяртаюся дадому, дзе мяне ўжо чакае мой мужчына. Я буду валіцца з ног, але стану ля пліты і звару для яго сапраўдную італьянскую пасту (прынесла пачак з рэстарацыі, куды хадзіла на прэзентацыю). Абавязкова дадам туды кетчуп. Памятаеце, я хадзіла на прэзентацыю новага кетчупу вытворчасці фабрыкі «Бальшавіцкая слава»? Дык вось, яны даслалі мне цэлую скрыню з прадукцыяй іхнага новага брэнду Italiano vero.
Перад сном я выкраю гадзінку на працу над сваім блогам, пасля чаго ўрэшце ўпаду ў ложак і засну.
Посуд я памыю заўтра. Галаву таксама.
30
Радыкс: асцэндэнт у Вадаліве
У «Цэнтральным» на стойцы ў гэты час ужо шыхтаваліся пластыкавыя кухлі піва. Публіка, страшнаватая з выгляду для недасведчанага назіральніка, але цікавая тым, хто быў «у тэме», напаўняла фае ўніверсама сцішаным гоманам. Тут не лаяліся, не буянілі і не ўчынялі нічога такога, дзеля чаго варта адарваць ад сузіранняў шаноўную міліцыю.
Мілана ўвайшла ў «Цэнтральны» і стала ў чаргу да вітрыны, дзе разлівалі піва. Сёння на ёй чорныя джынсы ў абліпку, берцы, тоўсты швэдар грубай вязкі на голае цела і куртка-касуха. Сабраныя ў нізкі вузел валасы рабілі ейны твар і строгім, і бязрадным адначасна. Але ў тутэйшым асяродку яна выглядала як уштукаваны на сваё месца пазл.
Узяўшы піва і прыціснуўшыся да стойкі, дзе ўжо і певень нікуды не дзюбне, Мілана пачала ўважлівей азірацца навокал, прыглядаючы таго, хто схільны найхутчэй увязацца ў флірт.
Юрася Карповіча тут не было і не будзе сёння – піша раман пра ліхога Уладара. Мілана ажно пырснула са смеху, калі ў думках прагледзела той шэдэўр. Пырснула – і выпадкова штурхнула локцем суседа.
Хлопец, выглядае гады на дваццаць тры ці нават болей, але трымаецца падлеткам. Высокі, нязграбны, худы, але не танклявы, увесь грубай лепкі – што цела, што твар. Бялявы, блакітнавокі. У непрыгожым абліччы ўсё ж праглядаецца нешта шляхецкае.
Лукаш. Імя абіралі бацькі-вернікі. Пяць хвілінаў як студэнт. Некалі будзе выдатным праграмістам, бо проста добрым нецікава. Астролаг-самавучка. І піва яму яшчэ нельга, але ніводная з прадавачак пакуль не папрасіла ў яго СКАЧАТЬ