Название: Вяртанне Ліліт
Автор: Юлія Шарова
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-78-0
isbn:
Цела мякка націснула на Таніны плечы і апусціла яе на калені. Націснула на макаўку – і апусціла яшчэ ніжэй.
На пліце гарэў рыбны амлет.
Калі з патэльні шугануў дым, цела люта мацюкнулася і сарвалася з месца.
Пажар згасілі. У кухні стаяў смурод. Дзяніс зашпіліў прарэху. Таня выцерла рот.
– Ты мяне болей не правакуй на такія штукі, добра? – сказаў ён, усміхаючыся. – А то ж і хату можна спаліць.
Потым яна гэткім самым чынам справакавала цела, калі яны выпадкова апынуліся ў спальні – паглядзець калекцыю нажоў Дзяніса.
Цела аддавалася Тані, маўляў, вось яно я, гуляйся. Таня шторазу баялася ўчыніць нешта не так. Яе запрашалі зноў і зноў. «Да» і «пасля» апавядалі, што ўмее рабіць тая ды іншая пасія (усе яны маглі б быць адзінымі, калі б ацанілі далікатнасць Дзянісавай натуры).
Кухня заставалася Таніным каралеўствам і рабіла яе непаўторнай у вачах Дзяніса (і гэта, халера, было крыўдна).
28
Транзіты: Сатурн у 12 доме на шляху да злучэння з натальным Сонцам, Юпітэр і Уран у злучэнні з натальным Месяцам
Рамонт у новай Міланінай кватэры ішоў поўным ходам, і яна знаходзілася ўжо ў той шчаслівай ягонай стадыі, калі можна гадзінамі гуляць па мэблевых крамах і прыглядаць сабе канапу і мяккія фатэлі, бо ўсе матэрыялы даўно набытыя і трэба толькі прыспешваць брыгаду будаўнікоў. Думка пра пераезд, які мусіў адбыцца пад Новы год, сагравала Мілану ва ўсіх сэнсах, бо арандаваная кватэра была халодная і непрыдатная для камфортнага існавання.
Яна так засяродзілася на сваёй падрыхтоўцы да новага жыцця, што не звярнула ўвагі на змену ў паводзінах Мурмура. Кот пачаў неспакойна бегаць па кватэры, быццам яго нехта палохаў.
– Што здарылася? – запытала яна свайго кампаньёна.
Мурмур сарваўся з месца, з разбегу заскочыў на зачыненую фортку на акне і павіс кіпцюрамі на драўлянай раме.
– Оўўўў… оўўўў… – праскавытаў звер.
Мілана зняла яго з форткі, узяла на рукі і прыціснула да сябе. Звыклага ціхмянага вуркатання не было.
«Будзе вельмі дарэчы, калі вашэця скарыстаецца сваім дарам празорлівасці! – урэшце пачула Мілана. – Адбываецца нешта фатальнае для вашэці!»
Трэба супакоіцца, сесці і засяродзіцца. Фамільяры проста так не трывожацца.
Калі прычына стала яснай, Мілана парывіста ўстала з фатэля і пачала шнураваць па пакоі.
Ідыётка.
Кватэру набыла. Загнездавалася.
Той дурненькі з казіно, на якога яна навяла насланнё, атрымаў невялікі тэрмін за хуліганства, а затым яго перадалі ў Расею. Там ён выйшаў на волю і загаманіў… Сустрэўся са сваім апекуном па бізнесе і сярод іншага згадаў пра «ісаеўскую бабу» з Мінска. Шэф не ўзяў пад увагу словы пратэжэ.
Пакуль два дні таму не знайшлі цела Ісаева. Аднаго Ісаева. Без дзеўкі.
Яе будуць шукаць. Торбу з дакументамі яны выкінулі – тое добра. Яна прыкметная, СКАЧАТЬ