Берлінская мазаіка. Алесь Тарановіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Берлінская мазаіка - Алесь Тарановіч страница 2

СКАЧАТЬ чаму любоў да горада можа быць такой поўнай і не пакутлівай? Паспрабаваць бы перанесці гэта ў сферу чалавечых адносінаў…

      Я ўяўляў сабе Берлін менш цікавым, чым ён аказаўся.

      Я закаханы ў душу гэтага горада, і яна адказвае мне тым жа.

      Калі я прыехаў сюды, ведаў толькі адну славутасць – Рэйхстаг і тое толькі таму, што яго штурмавалі савецкія войскі.

      Цяпер я ведаю іх мноства. Ці не самападман гэта? Зусім не.

      Я ведаю немцаў закаханых у Пiцер і Маскву – яны жывуць у Берлiне…

      Я ведаю, што ў Расіі жыве паэт, закаханы ў Берлін, хоць ён ні разу тут не быў…

* * *

      Гара Кройцберг.

      Пахне цішынёй, аблокі гойдаюцца на галінах дрэваў.

      Тут не адчуваецца праца кравецкіх нажніцаў гісторыі.

      Тут разумееш, што ты апынуўся дзесьці паміж мінулым і будучыняй.

      Тут трэба ўмець адчуць адмысловую энергетыку гары, якая, літаральна, заварожвае цябе з першых нотаў…

      Калі глядзіш з яе на Берлін, падаецца, што ты вялікае дзіця, а ўсё вакол – макеты дзіцячых цацак. Нібы хтосьці паваротам ключа запусціў гэта мернае цацачнае жыццё.

      Вагончыкі метро спяшаюцца з пункта А ў пункт Б і назад.

      Чалавечкі бачацца ў нямецкіх каўпаках, у паласатых панчохах і з парцалянавымі трубкамі ў роце.

      Падаецца, што і сам сусвет прыводзіцца ў дзеянне заводным ключом…

      Берлін, як на далоні.

      Тут не пульсуе сэрца вялікага горада, яго гулкія ўдары не даходзяць сюды.

      Не чуваць «рэйв» сірэн паліцыянтаў.

      Месца, дзе вы адчуваеце, як далёка зайшліся ў гісторыю…

      Куды ні кінеш погляд, усюды стрэхі – рой стрэх са сваімі грэбнямі, перакатамі, хрыбтамі, бародаўкамі і пухірамі.

      Званы ўжо сплюнулі клубок аморфных калыханняў набату, і нават усюдыісны «сі мінор» «хуткай дапамогі» не далятае сюды.

      Гара нараджае ўсе ноты цішыні.

      Адчуванне, што не ты глядзіш на горад, а горад на цябе.

      Паўсюль стаяць гмахi ў прыгожых карункавых сукенках, захоўваючы пад вэлюмам паветра чыстыя дзявоцкія перамогі і летуценні, якія нiколі не падманваюць.

      Уплеценыя ў тканіну часу шпiлі сабораў і цэркваў патанаюць у смузе, пакідаючы адчуванне фантому…

      Свет мастакоў Хайнрыха Цылле і Отта Нагеля. Першая думка: як хораша!

      Другая даганяе першую – гэта падарунак…

      Тут я хачу паспрабаваць абысціся без сваёй галоўнай зброі – метафары, якая перакладае рэч у слова, а слова – у знак. Метафара стварае ўмовы для скачка ў глыбіню – і змаўкае, калi даводзiць цябе да ўваходу, туды, куды можна прайсці толькі па адным.

      Стаю побач з помнікам перамогі над Напалеонам – цудам разбярства Шынкеля.

      Унізе грукоча па камянях вадаспад, праразаючы лясны гушчар. Тут шмат што нагадвае тэатральныя дэкарацыі.

      Прах стагоддзяў на рэштках сцяны крэпасцi раўніва захоўвае свае загадкі.

      Тут часта грукаталі СКАЧАТЬ