Название: Галасы (зборнік)
Автор: Макс Шчур
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-45-2
isbn:
Званок урэшце перапыняецца, але праз нейкі момант азываецца зноў, як пакутлівы зубны боль. Не, гэта не памылка. Хто гэта можа быць? Намагаюся згадаць, каму з неабачлівасці даваў свой тэлефонны нумар. А? Б? В? З ніводным з іх я не маю ахвоты размаўляць. Хто яшчэ? Здаецца, болей няма каму. А што, калі гэта жонка?
Спяшаюся да тэлефона, але званок змаўкае. Мяне апаноўвае адзін з маіх тыповых прыступаў раз’юшанасці. Я хапаю тэлефон і з усяе моцы шпурляю яго ў сценку. Слухаўка адлятае, пластык апарата покаецца, але частае, нібы аварыйнае піканне не перарываецца, а гучыць ужо на ўсю кватэру. Трасца! Я падбягаю да тэлефона й пачынаю таўчы яго нагамі: я цябе даб’ю, пачвара, вісклівая поскудзь! З босай нагі цячэ не заўважаны мною цурок крыві.
– Хутка ты асушыў… Што, цяжка было сёння на працы?
– Не тое слова. Чысты жах. Даўно я так не гарбаціў і не смяяўся.
– Іці тваю, ну ты й цынік. Пазбаўляеш людзей апошняга ламачча, тыя потым пазбаўляюць сябе жыцця, а ты ўсё рагочаш… Шакал ты, вось ты хто!
– Ну шакал – і шакал… У шакала таксама сям’я. Але сёння, скажу табе, гэта насамрэч было штосьці. Такое рэдка ўбачыш. За такія моманты я й люблю сваю работу…
– Ну каліся ўжо…
– Спачатку дзень быў як дзень. Здаецца, пяць – так, пяць кватэр мусілі ачысціць. Пенсіянера, дзве цыганскія сям’і, аднаго паціпу бізнесоўца, ну й нейкага там прыхадня з усходу… З пенсіянерам праблем не было. Нейкі камуністычны злачынца – былы вертухай ці штось такое… Асаблівага супраціву не чыніў… З цыганамі – як заўжды, шмат крыку й мала працы, бо не было чаго выносіць, а з хаты іх усё адно мусілі лягавыя выкінуць, бо самі яны змотвацца не хацелі, вядома… Ну, бізнесовец – з тым наогул як маслам памазаў, бо ў яго, вядома, не хата, а палац, толькі ні халеры там няма, а калі што і ёсць – то быццам не ягонае, а сваякоў, а што было ягонага, то ён даўно нібыта распрадаў, каб пазыкі аддаць… Не будзеш жа ў яго басейн канфіскоўваць, ясны перац… Ну, яны з нашым босам парукаліся, нейкую паперчыну нам падпісаў – дый па ўсім. Дык заставаўся яшчэ той інтурыст – ніяк не маглі знайсці тую задрыпаную вёску, дзе ён жыве, – думалі яму перазваніць, але ў апошні момант перадумалі: ён усё адно б не сказаў, дый у нашай працы нечаканасць – таксама фактар… Карацей, пад’язджаем туды, звонім – адчыняе, увесь трымціць, але на першы погляд нібыта ў парадку, ну хіба што крыху нападпітку, як без гэтага… Ну, мы ўваходзім у хату – бляха муха, людцы мае родныя! Гляджу – поўная хата рэчаў, усё на месцы, толькі пабітае ўдрузг! Тэлік ды манітор ад камп’ютара, відаць, жахнуў кувалдай, СКАЧАТЬ