Название: Галасы (зборнік)
Автор: Макс Шчур
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-45-2
isbn:
Усё гэта я ведаю з першых рук, то-бок са словаў самой Катабазы. Не забуду, як яна апавядала мне гэта за гарбатай падчас маіх адведак у яе халасцяцкім пакойчыку. У адведкі яна мяне запрасіла пасля таго, як убачыла, што я купляю ў краме часопіс з загалоўкам «Жарсныя котачкі па суседстве». (Часопіс быў мне вельмі патрэбны з увагі на тое, што ў нас на вёсцы жарсных котачак па суседстве няма). Адмовіцца ад яе запрашэння я ў той няёмкай сітуацыі не мог. Яшчэ большую няёмкасць я адчуваў тады, калі піў яе гарбату і еў яе хлеб з маслам – убачыўшы гэта, галодныя коткі абступілі мяне і з папрокам зазіралі мне ў вочы. Дый праз кацячы смурод у кватэры мне тая гарбата не асабліва смакавала. Чым больш мне Кацятніца апавядала пра сваё няшчаснае жыццё, тым больш мне карцела ў карчму, дзе смярдзіць усё-ткі крыху больш прыемна. Калі ж яна завяршыла свой аповед фразай «Раз вы так любіце котачак, то ці не хацелі б стаць Катататам?», я ледзь не ўдушыўся гарбатай. Прыціснуўшы да грудзей свой часопіс, я ветліва падзякаваў гаспадыні за пачастунак і прапанову, але ў мяне, маўляў, няма часу. Сірацінкі-коткі выглядалі ў той момант яшчэ больш маркотна, чым дагэтуль, і былі гатовыя выпусціць мяне з хаты толькі праз уласныя трупы. Урэшце, да дзвярэй я сяк-так прабіўся. Катабаза праводзіла мяне ажно да суседняга дома. Дзень быў больш хмарны за мой настрой. Каб неяк стрымаць слёзы, Кацятніца няўпэўнена паказала пальцам на рэшту сонечнага дыску ў аблоках і прамовіла: «А я й не ведала, што сёння поўня!» Нават гэта на мяне не падзейнічала. Я ж вам не які-небудзь Брэтон, каб страціць галаву ад кожнай Надзі. Самае большае – магу напісаць пра яе кніжку.
Акулярнік
Для Акулярніка характэрнае, па-першае, тое, што ён адзіны з вяскоўцаў, хто носіць не сонечныя або веласіпедныя, а сапраўдныя акуляры, а па-другое – што ён лічыць псіхамі ўсіх астатніх, апроч Псіха. Усе з ягонага гледзішча поўныя ёлупы, нават Вынаходнік. Гэтае сваё гледзішча ён дае вяскоўцам зразумець тым, што іх пазбягае. Асабліва жахаюць яго маладыя маці з каляскамі, людзі на роварах, бегуны з сабакамі, Пенсіянерка, бегуны без сабакаў, сабакі без бегуноў, моладзь, мясцовы панкер, кіроўцы легкавых аўтамабіляў, пасажыры цягнікоў і аўтобусаў, паліцыянты, прадстаўніцы мясцовых уладаў, доктарка, зубная доктарка і паштарка, якой ён ніколі не адчыняе. (Спадзяюся, што не забыўся пра кагосьці з насельнікаў вёскі). Нават фіранкі ў Акулярніка бальшыню часу захінутыя наглуха, каб ніхто, крый бог, не падумаў, што ён дома. Дома ён, зрэшты, і не бывае. У асноўным на яго льга натрапіць у мясцовым бары – адзіным месцы, дзе Акулярнік пачувае сябе ў бяспецы. Ходзіць ён СКАЧАТЬ