Название: Галасы (зборнік)
Автор: Макс Шчур
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-45-2
isbn:
Вярнуўшыся дамоў з Прагі пасля непрацяглага адпачынку ў вар’ятні, Псіх бавіць на вёсцы час так, як і заўжды. Гэта значыць, што раз на тыдзень ён рэгулярна абыходзіць вёску, акурат як ягоныя cябры-паліцыянты. Сустрэўшы некага, хто з першага погляду здаецца яму благім чалавекам, Псіх плюе яму ў морду. Наадварот, сустрэўшы некага, хто яму з першага погляду падабаецца, ён паказвае яму свае геніталіі (гэтага паліцыянты не робяць). У Псіха на абодва кшталты людзей асаблівае чуццё. Дзіўна, аднак, тое, што часцяком на працягу дня яму трапляюцца адны нягоднікі, якім ён нястомна плюе ў морду, тым часам як цягам наступнага дня ён сустракае ўжо адных анёлкаў, якім паказвае геніталіі, прычым збольшага анёлкі – тыя самыя ўчорашнія нягоднікі. Напэўна, на наступны дзень Псіх прыходзіць да высновы, што яны ўжо выправіліся.
Псіх, уласна, не вінаваты ў тым, што ён псіх. Астатнія вар’яты любяць свайго галаву перадусім за тое, што побач з ім здаюцца нармалёвым нармалёвымі. Аднойчы Псіха сустрэў Акулярнік і прывітаў яго словамі «Дай бог здароўя», на што, як ні дзіўна, замест пляўка ў морду атрымаў ветлы адказ: «Бога няма, боўдзіла!» Відаць, Псіх і насамрэч не такі ўжо і дурань.
Вынаходнік
Вынаходнік вам ніякі не Псіх, каб хадзіць па вёсцы і пляваць на людзей. Яму на іх ад душы пляваць у сябе дома, адкуль ён ніколі не выходзіць. Там жа ён без усякага спеху разглядае свае геніталіі. Я пра гэта ведаю таму, што ў Вынаходніка на вокнах няма фіранак, бо яму няма чаго хаваць ад аднавяскоўцаў. Ён імі занадта пагарджае, каб іх саромецца. Карацей, Вынаходнік жыве ў гэткім шкляным доме, таму вокны ягонага дома ёсць адначасова вокнамі ў Вынаходнікаў свет – і наадварот.
На СКАЧАТЬ