Название: Надбярэзінцы
Автор: Фларыян Чарнышэвіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-14-8
isbn:
Тут жа збеглася колькі іншых хлопцаў, пераважна таго самага ўзросту. Яны задзіралі галовы, прыкладалі далоні да фуражак, глядзелі і з радасцю ўпэўніваліся, што на дубе сапраўды малое «шаршаня» сядзіць.
– Гэй, там шэршань! – заліваліся яны. – Злазь, пагуляемся! Злазь, маць тваю! Злазь, морда ляцкая!
Стах не зварухнуўся.
– Злазь, бо і так цябе дастанем! Лепш па-добраму злазь!
Убачыўшы, што малы не зважае на іх заклікі, яны выбралі між сабою двух найлепшых дрэвалазаў і адправілі іх на дуб.
– А я вас штыхом! – ажывіўся Стах, выстаўляючы свой кій, акуты зіхоткай бляшкай. – Па галаве дам, хто палезе!
– Штыхом?! Ну да, хлопцы, у яго нешта такое там, – перасцераглі дрэвалазаў конюхі, што ўзіраліся знізу. – Штых у яго! Не лезьце, хлопцы, у яго штых. Мы яго камянямі саб’ем, камянямі! Злазьце!
І пачалі камяні кідаць. Недзе з чвэрць гадзіны пулялі ўверх з рагаткі і проста рукамі, а Стах як сядзеў, так і сядзіць сабе: дрэва было такое высокае, што большасць камянёў нават не далятала да верхавіны.
– Хлопцы! А давайце дуба звалім, – прапанаваў хтосьці.
– Точна, звалім давайце! Ей-богу, харашо прыдумаў, – загарэліся астатнія. – Сякерамі!
Яны прынеслі сякеры і ўзяліся за дуб: бах-бах, грук-грук, шах-шах.
Смерць непазбежная, зразумеў Стах і давай зноў ратунку благаць:
– Татка, міленькі! Дзядулька! Дзядзечкі! Ратуйце мяне! Што ж вы мяне на смерць пакінулі! Ратуйце!
Каля саду ліхаманкава рыхтаваліся да канчатковай расправы: нітаўцы звальвалі ў кучу камяні, рагоўцы выкочвалі з дзядзінца і ставілі ў садзе ўздоўж плоту пустыя вуллі – па колькасці людзей, якія мелі стаць на абарону.
Тым часам дзяўчаты і падлеткі пераводзілі па насланым мосце коней, ламалі загарадзі, ездзілі па канюшыне, аўсе і іншым збожжы. У Рагі прыйшоў Судны дзень.
А сякеры заўзята білі: шах-шах, грук-грук, бах-бах.
– Матулечка Найсвяцейшая! – крычыць Стах, падымаючы вочы да неба. – Езус мілы! Ратуйце ад гадаў! Ратуйце мяне!
Ён абвёў позіркам наваколле і сам сабе не паверыў: на ўсходнім баку з лесу па сцежцы выехала каламажка. Адна, другая, трэцяя, чацвёртая…
Нітаўцы ж раптоўна атакавалі. Сталі ў шэраг, кожны пры сваёй каменнай кучы, закрычалі «ур-ра!» і давай пуляць. Камяні свісталі, стукалі і грукаталі па вуллях і гародніне. За вуллямі з каламі ў руках хаваліся рагоўцы. Некаторыя хапалі прыляцелыя камяні і гэтак жа, як пры мосце, шпурлялі назад. Сабакі яўкалі, вылі, ледзь са скуры не вылазілі ад ятры і шаленства.
А сякеры секлі нястомна: шах-шах, грук-грук, бах-бах.
Стах уперыўся ў шыхт каламажак, лічыў іх вачыма, маліў, упрошваў і падганяў. Ад нецярплівасці ўсё ў ім трэслася, дрыжала кожная жылка. Ён ведаў: хто б там ні ехаў – ён вязе ім паратунак.
– Хоць бы ўтрымацца, – шаптаў ён. – Матулечка Боска, ты іх там падгані, а гэтым гадам сякеры спыні.
Толькі, СКАЧАТЬ