Название: Надбярэзінцы
Автор: Фларыян Чарнышэвіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-14-8
isbn:
Лазіў ён спрытна, як кот, і не адну пару бялізны аб дрэвы працёр. Не раз за такія штукі ад маці ў каршэнь атрымліваў, але ж навучыўся.
Ён далез аж да разгалістай верхавіны і як на далоні ўбачыў Рагі цалкам, ад лесу да лесу. Зноў зірнуў на мост. Адны сядзяць пад бярозай, а Уладзь са свінапасам стаяць і пільна ў лес углядаюцца. Стах прыслухаўся. У лесе грае труба і крык стаіць, нібыта ідуць з аблавы. Галас паступова набліжаецца, і нарэшце натоўп з дубінамі высыпае на грэблю. Незлічона іх і такія ж дужыя, як бацька з дзядзькамі.
Мужчыны з Рагоў падняліся і чакаюць як нічога ніякага. І Стах не баіцца, ну ані трошкі, бо непахісна верыць, што яны мужыкоў перамогуць. Нічога ў свеце ён не хацеў так, як быць цяпер там, разам з імі. А потым вяртаўся б дадому са сваім штыхом на плячы, а Фэлька з Антосем, браты малодшыя, і бабы глядзелі б толькі на яго. «Вось мужчыны нашыя, ваяры», – хвалілі б. Дзесяцера цэлую вёску зваявалі! І слова «мужчыны» да яго б таксама адносілася!
Стаяць там гурт супраць гурту і ўсё сварацца. Потым дзядулька падае… На мост лезуць мужыкі і валяцца ў раку. Стаха ахопліваюць і радасць, і страх за дзядульку. Яго падымаюць, і Бронік вядзе дадому. Хочацца злезці, пабегчы да яго і пашкадаваць беднага, але жаданне паглядзець бойку перамагае.
Ён застаецца на дрэве і сочыць за ўсім ледзь дыхаючы. Тыя пхаюцца па апорах. Марна. Кідаюцца палкамі. Таксама без сэнсу. Сякуць дрэвы і перабягаюць праз рэчку, а двое дзядзькоў і парабкі іх праганяюць. Усяго чацвёра – і незлічоны натоўп адбіваюць. Глядзець прыемна.
Але мужыкі ля рэчкі спыняюцца і пераходзяць у наступ. Здаецца, перамагаюць… няўжо? Так, пачынаюць насядаць. Атачаюць рагоўцаў і бяруць ва ўсё цяснейшае колца. Уладзь адной рукой за сцягно трымаецца… Бронік падае… Усё змешваецца, віруе, кіпіць. Стаху аж сэрцайка баліць ад жалю і трывогі за дзядзькаў.
І зноў натоўп расступаецца, бы вада ад кінутага каменя. Уладзь вядзе пад пахі брата, а Саўка з Людвікам лупяць. Да іх спяшаюцца бацька з Марцінам і пастухі. Ну, цяпер ім дадуць, – адраджаецца ў Стаху вера ў перамогу. Але рагоўцы, на ягоны жаль, сыходзяцца і хутка адступаюць да плоту.
У Стаха замірае сэрца і валасы становяцца дыбарам. Ён разумее, што мусіць неадкладна ўцякаць дадому, а смеласці на гэта няма – баіцца, што не здолее. Ён азіраецца на плот.
У садзе чакаюць з каламі ў руках маці, тры цёткі і дзядулька. У дзядулькі галава перавязаная. Побач вялізныя грозныя сабакі – вішчаць і аж зямлю дзяруць ад злосці, бачачы набліжэнне крыклівага натоўпу. Цяпер Стах аддаў бы ўсё на свеце, каб апынуцца там, сярод бабаў.
Поле бітвы рагоўскіх мужчынаў і нападнікаў перасоўваецца ў ягоным кірунку. Вось яны ўжо мінаюць дуб. Убачыўшы гэта, Стах роспачна крычыць і просіць паратунку:
– Татачка, ратуйце! Ратуйце, татачка, родны мой, залаты! Няўжо ж аднаго мяне пакінеце! Я ж тут, на дубе! Ратуйце!
Але СКАЧАТЬ