Название: Надбярэзінцы
Автор: Фларыян Чарнышэвіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-14-8
isbn:
– Рурык. Здаецца, у 862-м.
– Правільна. Вось як доўга Расія стаіць – больш за тысячу гадоў. А перад Расіяй свет доўга быў?
– Так, вельмі доўга.
– А ў якім годзе свет пачаўся?
Гэтага Галіна не ведала.
– Хто можа адказаць? Ну, дзеткі, падумайце. Ніхто? Хто адкажа, у якім годзе пачаўся свет, – звярнуўся інспектар да ўсіх, – атрымае ўзнагароду.
– У першым, гаспадзін інспектар, – прамовіў Стах.
– Чаму ў першым? У якой кнізе ты гэта бачыў, хто табе расказаў?
– Не ведаю, у якой кнізе пра тое пішуць, але, па-мойму, калі свет пачаўся, то і гады пачацца мусілі.
– Вот, Станіслаў, ты ў мяне яшчэ раз маладзец! – пахваліў інспектар, падышоў да хлопчыка, загадаў пачытаць, а потым – паказаць сшытак.
– А чаму не правераны? – адразу спытаў ён. – Міхаіл Іванавіч?
– Не правяраў яму сшытак некалькі тыдняў, бо пакараны ён. Вучань кемлівы, але свавольны і наравісты, – адрапартаваў настаўнік.
– Ну вот, – сказаў Стаху інспектар. – Я цябе тут хвалю, а ты, аказваецца, гарэза і свавольнік. Трэба паслухмяным быць, пакорным, ціхім. Можа, выправішся?
– Я буду заўжды пакорным, гаспадзін інспектар, але хацеў бы…
– Вы яму даруйце пакуль, Міхаіл Іванавіч, – перарваў інспектар. – Ён выправіцца.
– Дарую, пане інспектар.
– І, думаю, ён тут без усялякай карысці сядзіць. Перавядзіце яго ў трэці аддзел.
– Так, перавяду, пане інспектар.
– І яшчэ. З тых кніжак, што я для вашай бібліятэкі прывёз, прашу яму «Тараса Бульбу» аддаць ва ўласнасць.
IX. Друг
Масленічныя вакацыі Стах прабавіў надзвычай весела. Калі хатнія даведаліся, як яго адзначыў інспектар, то літаральна на руках малога насілі.
Трэцюю чвэрць навучальнага года хлопец праседзеў у трэцім аддзеле. Вучыўся старанна, паводзіўся ўзорна, паслухмяна, як і абяцаў інспектару, увесну быў пераведзены ў чацвёрты аддзел і радасны вярнуўся ў Рагі.
Але восенню ён зноў з’язджаў неахвотна, і прычынай гэтага было набрынялае нянавісцю стаўленне да яго вучняў-іншаверцаў і з’едлівыя водгукі пра яго саміх настаўнікаў.
Ён прыехаў у другім тыдні верасня, акурат да пачатку заняткаў. Большасць лаваў зеўрала пустатой, але чацвёрты аддзел у першы ж дзень з’явіўся ў поўным складзе. Цяпер у ім вучыліся Стах, адзін з братоў Паўловічаў, Барух Салавейчык, сын рэзніка з мястэчка, і пяцёра беларусаў. Настаўнік застаўся той самы.
Каля месяца вучняў у школу хадзіла вобмаль, а потым пачалі збірацца. Шмат запісалася навічкоў. Стах у новапрыбылых палякаў з цікавасцю пытаўся пра прозвішча, мясцовасць, паходжанне і сваякоў, прагнучы знайсці крэўных, якія цалкам маглі адшукацца ў Балашэвічаў у ваколіцах Вончы.
Аднойчы раніцай ў сярэдзіне кастрычніка разам з купкай беларусаў у парцянках і лапцях у школе з’явіўся адметны хлопец невыразнага паходжання. Быў ён у заечай шапцы, сівой світцы – такія носяць у беларускіх СКАЧАТЬ