Название: Надбярэзінцы
Автор: Фларыян Чарнышэвіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-14-8
isbn:
А калі дзядзька возьме і ў Рагі мяне адвязе? – пачаў сумнявацца Стах. – Ім жа нельга верыць, усе яны аднолькавыя.
Ён не ведаў, што рабіць: адных баяўся, другім не верыў. Ужо дайшоў аж да завулка, што да кватэры вёў, а так нічога і не вырашыў.
Завярнуў у завулак, абапёрся аб сцяну кутняга дома і занурыўся ў думкі, адна за другую роспачнейшая.
І пяці хвілін не прайшло, як ззаду пачуўся голас апекуна:
– Стах, гэта ты? А што ты там робіш?
– Галава страшна баліць і жывот, – нягледзячы на спалох, хутка знайшоўся хлопец і неадкладна схапіўся за ўсё, што «балела».
– Ох ты. Дык а чаго дахаты не ідзеш, маленькі?
– Слабасць вялікая, не магу, – і заплакаў.
– Бедны мой. Сядай, занясу, – прысеў апякун, і на яго плячах Стах заехаў у хату адразу на мяккі ложак.
Садоўскія вельмі ўстрывожыліся праз хлапечую хваробу.
– Калі за ноч не ачуняе, – сказала гаспадыня, – паклічам фельчара. Не дай Божа, нешта здарыцца – мы вінаватыя будзем.
Ад вячэры Стах адмовіўся. Да позняй ночы абдумваючы ў ложку сваё няшчасце, хлопчык прыйшоў да высновы, што дарма так рана бядуе. «Ну і што з таго, што поп выгнаў, – разважаў ён. – Поп – гэта яшчэ не настаўнік. Вунь жыдкоў той ужо быў выганяў, але ж вярнуліся і вучацца».
Назаўтра, на радасць апекунам, ён устаў як звычайна і пайшоў у школу.
Дзвярэй у класе Стах зачыніць не здолеў – на яго, як на ваўка, накінуліся ўсе, нават палякі.
– Чаго прыйшоў, цябе ж бацюшка прагнаў! Прэч ідзі адсюль! Сорак лінеек атрымаеш і ўсё адно прэч пойдзеш. Лепей цяпер уцякай, – застрашвалі аднакласнікі-рускія.
Не зважаючы на страх, ён сеў на сваё месца.
– Што, і ты супраць мяне? – спытаў ён у Мачугі.
– А бо ты вінаваты! Чаго было вытыркацца? Гугніць сабе і хай бы гугніў.
– Калі настаўнік цябе не выганіць, то мы разам збяромся, усе палякі, і самі яго пра гэта папросім, – падышлі да яго Паўловічы.
– Толькі без мяне, падлізы мужыцкія, – запярэчыла Галіна.
Стах адчуў да яе бязмежную ўдзячнасць – яна адзіная стала на яго абарону.
Усе паміралі ад цікаўнасці: што ж зробіць настаўнік з гэтым Стахам? Таму і чакалі Міхаіла Іванавіча з нецярплівасцю.
Вось ён зайшоў. Рушыў да стала, на Стаха нават не зірнуў. Прачытаў малітву, а пасля, як звычайна, пачаў правяраць прысутных, але Балашэвіча ў ліку другакласнікаў не назваў.
– Выключылі ўжо, выключылі, – панёсся шэпт.
У самым канцы настаўнік загадаў:
– Станіслаў Балашэвіч! Да дошкі.
У класе павісла магільная цішыня. Стах падышоў да настаўніка, як той казаў, ні жывы ні мёртвы.
– Дык што, – сказаў Грывень, – ты свяшчэнніка назваў дурнем і манюкам?
– Не, гаспадзін учыцель, не называў я. Я толькі сказаў, што няпраўда СКАЧАТЬ