Название: 1939 год і Беларусь. Забытая вайна
Автор: Анатоль Трафімчык
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: История
isbn: 978-985-99340-2-5
isbn:
• ССР ЛітБел (27 лютага 1919 г.),
• ССРБ / БССР (31 ліпеня 1920 г.).
Пераўладкаванне, якое адбылося ў выніку Першай сусветнай вайны, не толькі змяніла статус дзяржаў і нават невялікіх народаў, але і не пакінула ў баку ад падзей нікога ад Атлантыкі да Урала. Гэта азначала пачатак глабалізацыі. Сацыяльныя катаклізмы ў далейшым былі відавочныя – як у Еўропе, так і ў Беларусі. Заставаліся толькі пытанні – «як?» і «калі?». Пакуль жа, пасля вайны, наступаў адносна мірны перыяд.
Раздзел II. Шлях да верасня 1939 года: Беларусь і суседзі паміж дзвюма сусветнымі войнамі
Крочачы да новай вайны: савецка-германскія адносіны на фоне еўрапейскай палітыкі
Пасля мірнай стабілізацыі ў свеце ішлі свае працэсы, на фоне якіх беларуская і нават польская карты мелі значэнне ў пэўным сэнсе другараднае. Аднак глабальны кантэкст падзей моцна ўплываў на лёсы ўсіх народаў Усходняй Еўропы, якія з розным поспехам дамагаліся дзяржаўнага суверэнітэту. Змаглі вырвацца з чэпкіх абдымкаў Расіі Фінляндыя, Польшча і нават больш слабыя Літва, Латвія і Эстонія. Нягледзячы на спробы стаць самастойнымі, Беларусь і Украіна засталіся ў арбіце ўсходняга суседа, праўда, значныя іх часткі (у Беларусі ўвогуле блізу паловы) былі аддадзены Польшчы.
Вынікі Першай сусветнай вайны не задаволілі Германію і Савецкую Расію, якія, нягледзячы на сваё паслабленне, не збіраліся сыходзіць з вялікай геапалітычнай арэны. Цалкам наадварот, яны мелі ў сваіх далёкасяжных планах значнае павелічэнне сваёй магутнасці і адпаведнае пашырэнне ўплываў на міжнароднай арэне. Стаўшы свайго роду ізгоямі, абедзве дзяржавы вымушаны былі нанова выбудоўваць не толькі ўнутраную палітыку, але і дачыненні з усім астатнім светам, у якім дамінавалі вядучыя дзяржавы-пераможцы – ЗША, Англія і Францыя.
Выходзіць са сваіх тупікоў Масква і Берлін вырашылі разам, дакладней кажучы, за кошт адзін аднаго. Па слушных меркаваннях Леніна ў канцы 1920 г.,«Германия – самая передовая страна, за исключением Америки. <…> И вот, эта страна, связанная Версальским договором, находится в условиях невозможных для существования. И при таком положении Германия, естественно, толкается на союз с Россией».
16 красавіка 1922 г. паміж Германіяй і Расіяй была падпісана Рапальская дамова. Па сутнасці, яна мела эканамічны характар, але сам яе факт меў важкасць палітычную – азначаў прарыў міжнароднай ізаляцыі абодвух падпісантаў. Дамова прадугледжвала аднаўленне ў поўным аб’ёме дыпламатычных зносін паміж РСФСР і Германіяй. Бакі ўзаемна адмаўляліся ад прэтэнзій на кампенсацыі з прычыны ваенных выдаткаў і неваенных страт і дамаўляліся аб парадку ўрэгулявання рознагалоссяў паміж сабой.
Сімптаматычна, што фармулёўкі дагавора дазвалялі выйсці па-за яго эканамічны сэнс у напрамку супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. Зрэшты, свае намеры адзін перад адным дзяржавы не хавалі доўга. Ужо 11 жніўня 1922 г. паміж Райхсверам і Чырвонай СКАЧАТЬ