Название: 1939 год і Беларусь. Забытая вайна
Автор: Анатоль Трафімчык
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: История
isbn: 978-985-99340-2-5
isbn:
Аднак спачатку Германіі трэба было аднавіць свой ваенны патэнцыял, прычым зрабіць гэта на сваёй тэрыторыі. Мілітарны прагрэс у такім выпадку рабіўся б відавочным і перастаў бы быць таямніцай. Паводле Версальскай дамовы, яе дзяржавы-гаранты мелі права стрымаць выхад за дамоўленыя рамкі ваенных магутнасцей Германіі. Аднак рашыцца на гэта яны былі няздольныя, што фюрэр выдатна разумеў. Пачынаючы з 1935 г. Берлін скідвае з сябе шырму, за якою хаваліся грубейшыя парушэнні Версальскай дамовы.
Як жа гэта адбывалася? Прасочым хроніку падзей. 18 сакавіка 1935 г. Германія афіцыйна ў аднабаковым парадку дэнансавала Версальскую дамову. У тым жа годзе шляхам рэферэндуму (з неадэкватна высокімі паказчыкамі – больш за 90 %) з-пад юрысдыкцыі Лігі Нацый была вернута гістарычная вобласць Саар. У 1936 г. адбылася мілітарызацыя Рэйнскай вобласці. Нягледзячы на тое, што пералічаныя падзеі стваралі прамую пагрозу для Францыі і яе саюзнікаў, істотных контрзахадаў не наступіла. 25 лістапада 1936 г. Германія і Японія падпісваюць антыкамінтэрнаўскі пакт. Гэтым разам палітычны крок Берліна меў выразны антысавецкі характар, стаўшы штуршком да антыфашысцкай прапаганды ў СССР. У сакавіку 1938 г. (таксама шляхам рэферэндуму з непраўдападобна высокім працэнтам падтрымкі) ажыццяўляецца далучэнне Аўстрыі.
Восенню 1938 г. Германія далучае Судэцкую вобласць, якая належала Чэхаславакіі. Гэта падзея выклікала больш істотную рэакцыю ў іншых краін. У прыватнасці, Савецкі Саюз прапанаваў Чэхаславакіі ваенную дапамогу (у рамках выканання савецка-французскай дамовы ад 2 мая 1935 г. і савецка-чэхаславацкай дамовы ад 16 мая 1935 г.). Аднак польскае кіраўніцтва заявіла, што не прапусціць Чырвоную Армію праз сваю тэрыторыю, баючыся непажаданых для сябе наступстваў. Заходнія палітыкі пайшлі з Гітлерам на кампраміс і шляхам падпісання Мюнхенскага пагаднення (30 верасня 1938 г.) задаволілі фюрэра. Яны нават не хавалі, што бачаць у такім развіцці падзей большую пагрозу для СССР, прадстаўнікоў якога ў Мюнхен свядома не запрасілі. Відавочна, што заходнія палітыкі былі не супраць далейшых саступак Германіі, таму на скорае парушэнне Гітлерам і Мюнхенскага пагаднення паглядзелі праз пальцы.
Сапраўды, анексія Судэтаў паклала пачатак расчлянення ўсёй Чэхаславакіі. Так, аддзялілася і пайшла пад пратэктарат Германіі Славакія. Адшчыкнуць кавалак тэрыторыі пажадалі Венгрыя і Польшча. Апошняя, выявіўшы прэтэнзіі на Цешынскую вобласць, увяла туды войскі адразу за германскім заняццем Судэтаў (2 кастрычніка 1938 г.). Кіраўніцтва Польскай Рэспублікі бачыла рост ваеннай магутнасці заходняга суседа. Аднак анексія Аўстрыі і Чэхіі абнадзейвала тым, што СКАЧАТЬ