Название: 1939 год і Беларусь. Забытая вайна
Автор: Анатоль Трафімчык
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: История
isbn: 978-985-99340-2-5
isbn:
Урэшце і англасаксонскія пераможцы павярнуліся тварам да пераможанай краіны. З канца 1923 г. стала паступаць падтрымка грашыма Германіі, дзе панаваў глыбокі крызіс, з боку ЗША і Англіі ў выглядзе крэдытаў; тады ж была падпісана і першая амерыкана-нямецкая гандлёвая дамова.
Дапамога – фактычна з абодвух бакоў – прывяла да выхаду Германіі з гаспадарчага крызісу і вывела яе зноў у лік моцных краін. Але неўзабаве ў 1929 г. выбухнуў сусветны эканамічны крызіс. Ён стаў галоўным фактарам, які ўгнаіў глебу для прыходу да ўлады адной з самых харызматычных і разам з тым адыёзных асоб у ХХ ст. – Адольфа Гітлера.
Нямецкая нацыя лічыла сябе не толькі пакрыўджанай па выніках Першай сусветнай вайны (гэта было б яшчэ паўбяды, бо ў вайне былі вінаваты перадусім самі немцы), але і прыцесненай у выніку пасляваеннага светаўладкавання. Узмацніць сярод немцаў рэваншысцкія настроі было нескладана: яны і так існавалі, але не былі найважнейшымі, бо краіна патанала ва ўнутраных праблемах. Паказальнымі з’яўляліся набываючыя сілу сімпатыі нямецкага насельніцтва да крайніх палітычных рухаў – правых (будучых нацыстаў) і левых (камуністаў). Гэта дало падставы казаць пра Германію, якую ў перыяд 1919–1933 гг. называлі Веймарскай, як пра «дэмакратыю без дэмакратаў». Пасляваеннае развіццё Германіі сведчыла, што краіна шукала нацыянальнага лідара і нават, калі хочаце, дыктатара. Прынцыпова памыляюцца тыя, хто не бачыць заканамернасці ў прыходзе да вярхоўнай улады А. Гітлера, мяркуючы, што ён узняўся перадусім дзякуючы свайму палітычнаму таленту.
Ізноў-такі паказальнымі з’яўляюцца сумесныя планы агрэсіі супраць Польшчы, якія распрацоўваліся супольна Савецкім Саюзам і Германіяй. Яшчэ ў верасні 1920 г. (фактычна адразу пасля катастрафічнага паражэння ад палякаў) Ленін даў упэўненую ўстаноўку:
«Приближение нашей армии к Варшаве неоспоримо доказало, что где-то близко к ней лежит центр всей системы мирового империализма, покоящейся на Версальском договоре. Польша, последний оплот против большевиков, находящийся всецело в руках Антанты, является настолько могущественным фактором этой системы, что, когда Красная Армия поставила этот оплот под угрозу, заколебалась вся система».
З улікам таго, што ў Германіі ўвесь гэты час ішло супрацьстаянне двух радыкальных палітычных лагераў – нацыянал-сацыялістаў і камуністаў, Крамлю можна было спадзявацца на пажаданы для яго паварот унутры нямецкай краіны, які вынес бы польскае пытанне на парадак дня. Як даказвае вядомы польскі гісторык Войцех Матэрскі, германа-савецкі саюз, скіраваны супраць Польскай Рэспублікі, СКАЧАТЬ