1939 год і Беларусь. Забытая вайна. Анатоль Трафімчык
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу 1939 год і Беларусь. Забытая вайна - Анатоль Трафімчык страница 10

СКАЧАТЬ бальшавікі маглі спраўляцца адной прапагандай, практычна не хаваючы сваіх намераў, то з моманту адраджэння Версальска-Вашынгтонскай сістэмай Польшчы, якая адразу выявіла імперскія амбіцыі, беларуская праблема запатрабавала ад Крамля аператыўнага і прагматычнага вырашэння.

      Пазіцыя Польскай Рэспублікі ў дачыненні да Беларусі была ў нейкім сэнсе вымушанай: каб не стаць другой Украінай, якая ўрэшце пасля ўпартай барацьбы трапіла назад пад уладу «маскалёў», палякі выяўлялі большыя прэтэнзіі – «ад мора да мора», што дазволіла б (і ўрэшце дазволіла) захаваць ядро дзяржавы. Больш за тое, ваенна-стратэгічныя пралікі М. Тухачэўскага і савецкай дыпламатыі далі магчымасць Польшчы устанавіць мяжу далёка на ўсход ад лініі Керзана, якая спачатку расцэньвалася як дзяржаўная.

      І яшчэ. Каб краіны-суседзі, перадусім Польшча, не здолелі замацаваць сваю незалежнасць, наўрад ці бальшавікоў турбавала б пытанне пра беларускую дзяржаўнасць.

      Як трапна адзначылі Расціслаў Платонаў і Мікалай Сташкевіч, ад пачатку было бачна, што«вышэйшыя інтарэсы рэвалюцыі ўжо на стадыі юрыдычнага афармлення БССР прадвызначылі яе незайздросны лёс, і яна павінна была спыніць сваё існаванне».

      Відавочна, без тэрытарыяльных прэтэнзій версальскай Польскай Рэспублікі на беларускія землі аўтэнтычнасць нашай нацыі і яе права на палітычнае самавызначэнне былі б праігнараваны савецкай Расіяй. У абставінах, калі Захад рэальна пагражаў Расіі, урад бальшавікоў выпрацоўваў «палітыку абароны рэвалюцыі», што прадугледжвала ўтварэнне ўздоўж заходняй мяжы ланцуга савецкіх рэспублік – тут найперш меліся на ўвазе Украінская, Эстонская, Латвійская і Літоўская рэспублікі. Польшча павінна была замкнуць гэты ланцуг, стаўшы апошнім яго звяном.

      Аднак надзеі на рэвалюцыю ў Польшчы не спраўдзіліся. Таму ролю звяна ўсклалі на Беларусь. На пачатку 1919 г., г. зн. адразу пасля абвяшчэння Савецкай Беларусі, Ленін адзначаў, што рэспубліка буферная і патрэбная толькі таму, што мяжуе з варожымі краінамі, а яе ўсходнія губерні (Смаленская, Віцебская і Магілёўская) можна выключыць са складу Беларусі, бо яны злучаныя з Расіяй.

      Заўважым, пры абвяшчэнні БССР 1 студзеня 1919 г. пэўны час (літаральна некалькі тыдняў) яна ахоплівала амаль усю беларускую этнічную тэрыторыю – пяць губерняў (адпаведная пастанова была прынята 30 снежня 1918 г. беларускімі бальшавікамі). Тэрыторыя БССР у такіх памерах нават па самых прыблізных падліках складала больш за 300 000 кв. км з насельніцтвам блізу 10 млн. чалавек.

      Але з увагі на пагрозу, што ў пэўнай сітуацыі Беларусь можа быць адарванай ад Савецкай Расіі з пяццю губернямі, пакінулі толькі дзве з іх. Устаноўку Леніна ажыццявілі на пасяджэнні Цэнтральнага Бюро КП(б) Беларусі 22 студзеня 1919 г., у пратаколе якога Адольф Іофе падкрэсліваў, што бальшавіцкае кіраўніцтва вырашыла стварыць паміж Савецкай Расіяй і імперыялістычным акружэннем (у першую чаргу мелася на ўвазе Польшча) шэраг рэспублік-буфераў, чым быў бы пастаўлены бар’ер націску імперыялістаў.

СКАЧАТЬ