Название: Брыгадны генерал (зборнік)
Автор: Кастусь Травень
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7165-24-7
isbn:
«А Ліпа?» Ён пытаўся і нехта мудры і празорлівы адказваў на гэтыя вечныя пытанні быцця.
«Усе роўныя. І Ліпа, і Вова Ігнацюк, і Анатоль Кавалевіч, і Веня. А калі роўныя, значыць, маем роўныя правы.» Гэтая думка яснай і простай формулай бліснула ў свядомасьці.
Веня замацаваў ірты на чаравіках, абтрос ад снегу і закінуў заплечнік на спіну і нетаропка пайшоў назад па пракладзеным следу да дарогі. Ён ішоў павольна, асэнсоўваючы знойдзеныя ісціны, што адкрыліся перад ім. Ён адчуваў сябе незвычайна моцным адтаго, што быў з’яднаны з усім чалавецтвам. І таму ён ужо нічога не баяўся.
Вецер, разагнаўшы хмары, сціх. У марознай цішыні чуўся толькі рып чаравікаў і шоргат лыж па снезе. Сярод ночы ўверсе ва ўсёй прыгажосьці ўладарна панаваў цудоўны галактычны кілім Млечнага Шляху. Незвычайна буйныя зоркі склаліся ў дзівосна прыгожыя сузор’і, і ўвесь гэты казачны Сусвет нібы салютаваў Веню…
Ён прыпыніўся і з удзячнасьцю доўга глядзеў на маўклівую бязмежнасьць Галактыкі. Ён думаў, які нязначны яго шлях у прасторы… Паляцець бы туды, да зорак…
Змерзнуўшы, ён рушыў далей, да дарогі, пракладзенай людзьмі, узрушана пазіраючы час ад часу на чароўнае зорнае неба. Цяпер Веня ўжо нікуды не спяшаўся.
V
Перажыўшы свае пакуты і трывогі ў марознай начы сярод пустэчы зімніх раўнін, а потым дасягнуўшы амаль катарсіса, Веня ўжо дома старана асэнсоўваў свае пачуцці і думкі і занатоўваў іх у свой дзённік. Ён нечакана зразумеў, што некалькі дзён адзіноты сярод зімніх прастораў значылі для яго амаль тое самае, што для Амундсена вандроўка на Паўднёвы Полюс. І ў тым і ў другім выпадку яны наблізіліся да мяжы жыцця-смерці. Значыць, можна набыць так патрэбны яму жыццёвы досвед за вельмі кароткі час, толькі трэба канцэнтраваць свае пачуцці і намаганні на вузкім месцы сваёй жыццядзейнасьці.
Чатыры дні да заканчэння вакацый Веня наведваў Быхаўскі дом культуры, паблізу якога знаходзілася хата ягонага бацькі. У суботу і нядзелю на маладзёвых тусоўках, пераадольваючы і ламаючы свай страх і няўпэўненасьць, ён танчыў з самага пачатку да самага канца танцаў, выбіраючы самых прыгожых і густоўных дзяўчат. Акрамя таго, усе гэтыя дні ён наведваў аматарскія гурткі, якія працавалі ў ДК: драматычны, сучасных танцаў, класічных і нават спеваў…
Аднойчы, седзячы ў зале, ён пачуў, як Макрацоў, рэжысёр аматарскага драматычнага тэатра, падчас рэпетыцыі загрымеў на акторку, якая засцілала абрусам святочны стол:
– Не веру! Так гаспадыні не засцілаюць стол. У цябе, Тоня, атрымліваецца, як у дзяўчыны, якая робіць гэта ўпершыню. Твае рэфлексы і маторныя рэакцыі не напрацаваныя, ты робіш гэта не ўмеючы, баючыся. А па сцэнару твая гераіня вельмі кемлівая, спрытная, прыстасаваная да жыцця дзяўчына. Яна ўсё робіць умеючы.
Звяртаючыся да актораў, Макрацоў далей зазначыў, а Веня сутаргава, у спешцы, занатоўваў на паперыну СКАЧАТЬ