Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл страница 20

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Так ужо лепей, – сцішана сказаў Джон Клэй.

      Ён кіўнуў нам тром на развітанне і ціха выйшаў у суправаджэнні інспектара.

      – Містэр Холмс, я не ведаю, як банк можа аддзячыць ці адплаціць вам, – сказаў містэр Мэрыўэзэр, калі мы выходзілі са сховішча за імі. – Без сумневаў, вы раскрылі і змаглі прадухіліць найбольш дзёрзкую на маёй памяці спробу абрабаваць банк.

      – Мне і самому трэба было звесці такія-сякія рахункі з містэрам Джонам Клэем, – сказаў Холмс. – Спадзяюся, банк мне кампенсуе невялікія выдаткі ў гэтай справе, але што да ўсяго астатняга, я ўжо шчодра ўзнагароджаны самой магчымасцю атрымаць такі ўнікальны досвед – паслухаць цудоўную гісторыю пра Саюз рудых.

      – Разумееце, Ўотсан, з самага пачатку было відавочна, што адзінай магчымай мэтай усяго гэтага фантастычнага пражэкта з Саюзам і перапісваннем энцыклапедыі было прыбраць з дарогі на некалькі гадзін кожны дзень нашага не надта кемлівага ўладальніка ламбарда, – патлумачыў мне Холмс ужо на світанку, калі мы сядзелі з ім за келіхам віскі з содавай на Бэйкер-стрыт. – Абставілі ўсё незвычайна, лепш і не прыдумаеш. Несумненна, ідэя прыйшла ў светлы розум Клэя дзякуючы колеру валасоў яго суўдзельніка. Чатыры фунты на тыдзень – прынада, якую яны скарысталі. Страта нязначная для тых, хто вядзе гульню на тысячы. Змясцілі абвестку, адзін з жулікаў зняў на сваё імя часовае памяшканне, а другі падштурхнуў уладальніка ламбарда адгукнуцца на яе. Такім чынам яны забяспечылі яго адсутнасць штораніцы. Як толькі я пачуў, што памочнік пагадзіўся працаваць за палову заробка, я зразумеў, што ён мае важкі матыў, каб заставацца ў доме.

      – Але як вы зразумелі, у чым матыў?

      – Калі б у доме жыла жанчына, я западозрыў бы банальную інтрыжку. Але гэтая версія адпадала. Абарот у ламбарда невялікі, у доме няма нічога, што запатрабавала б такой грандыёзнай падрыхтоўкі і такіх выдаткаў. Тады гэта штосьці па-за домам. І што ж? Я падумаў пра захапленне памочніка фатаграфіяй і яго наведванні склепа. Склеп! Вось і канец гэтай заблытанай вяровачкі. Я правёў маленькае расследаванне што да асобы гэтага загадкавага памочніка і вось што высветліў: мы маем справу з адным з самых разумных і дзёрзкіх крымінальнікаў Лондана. Ён чымсьці займаўся ў склепе, чымсьці, што збірала ў яго шмат гадзін на дзень да канца месяца. І зноў пытанне: чым менавіта? Мне не прыйшло ў галаву нічога іншага, як падкоп у суседні будынак.

      Я хацеў спраўдзіць гэтую думку, калі мы з вамі прыйшлі на месца падзей. Вы здзівіліся, калі я пагрукаў кіем па ходніку. Мне трэба было высветліць, спераду ці ззаду дома знаходзіцца склеп. Спераду яго не было. Тады я пазваніў у дом. Як я і спадзяваўся, адчыніў памочнік. Мы мелі некалькі завочных сутычак, але адзін аднаго не бачылі. Мяне і не цікавіла, як ён выглядае. Я жадаў зірнуць на яго калені. Вы, мусіць, заўважылі, якія выцертыя, памятыя і брудныя былі ў яго штаны на каленях. Усё паказвала на тое, што ён прабавіў гадзіны за капаннем. Заставалася толькі высветліць, куды вядзе падземны ход. Я прайшоў да рога вуліцы і зазірнуў за яго. Убачыўшы Гарадскі і прыгарадны банк, СКАЧАТЬ