Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл страница 19

СКАЧАТЬ дзве тысячы напалеандораў, перакладзеных свінцовай фольгай. Наш залаты запас нашмат большы за той, што звычайна захоўваецца ў асобным банкаўскім аддзяленні, гэтая акалічнасць вельмі непакоіла раду дырэктараў.

      – І далёка не беспадстаўна, – заўважыў Холмс. – А зараз самы час падрыхтавацца. Мяркую, што праз гадзіну справа ўжо будзе зробленая. Але пакуль што, містэр Мэрыўэзэр, нам трэба прыкрыць ліхтар шторкай.

      – І сядзець у цемры?

      – На жаль. Я паклаў у кішэню калоду карт са спадзевам, што, паколькі нас акурат чацвёра, такая сабе partie carrée,[2] вы ўсё ж атрымаеце сваю партыю ў робер-брыдж. Але бачу, што вораг ужо блізка, таму мы не можам рызыкаваць, пакідаючы святло. Перш за ўсё нам трэба заняць пазіцыі. Гэта дзёрзкія людзі, і, хоць мы будзем для іх нечаканай нязручнасцю, яны могуць быць небяспечнымі, калі не засцерагчыся. Я стану за гэтай скрыняй, а вас папрашу схавацца за вунь тымі. Калі я запалю святло, неадкладна хапайце злодзеяў. Ўотсан, каля яны стрэляць, не вагайцеся і страляйце ў іх таксама.

      Я ўзвёў курок і паклаў рэвальвер на драўляную скрыню, за якой мне давялося скурчыцца. Холмс спусціў шторку ў лямпы, і нас агарнула абсалютная цемра, з якой я ніколі раней не сутыкаўся. Толькі пах гарачага металу сведчыў, што святло ўсё яшчэ з намі, гатовае разліцца ў імгненне вока. Праз напружанае чаканне мае нервы былі напятыя як струны, таму раптоўны змрок і халоднае сырое паветра сутарэнняў прыгняталі.

      – Шлях да адступлення ў іх толькі адзін, – шапнуў Холмс. – Назад праз дом на Сакс-Кобург-сквер. – Спадзяюся, вы зрабілі тое, аб чым я вас прасіў, Джонс?

      – Ля галоўнага ўвахода чакаюць інспектар і два афіцэры.

      – Значыць, мы перакрылі ўсе выхады. Цяпер нам трэба стаіцца і чакаць.

      Як толькі мы ператрывалі гэты час… Пазней, пераглядаючы свае запісы, я падлічыў, што прайшла ўсяго гадзіна з чвэрцю, але тады мне падалося, што прамінула амаль цэлая ноч і наверсе ўжо разгараўся світанак. Я стаміўся і здранцвеў, бо баяўся варушыцца, але ўсё ж быў напагатове, мой слых так абвастрыўся, што я не толькі чуў сцішанае дыханне маіх кампаньёнаў, але і мог адрозніць глыбейшае і цяжкае дыханне мажнога Джонса ад тонкіх гукаў, якія выдаваў дырэктар банка. Са свайго месца я меў магчымасць паглядаць паўзверх скрыні на падлогу. Раптоўна мой позірк ухапіў пробліск святла. Спярша гэта быў слабы бляск паміж каменнымі плітамі, які разросся ў жоўтую лінію, а потым знянацку бязгучна адкрылася нейкая адтуліна, адкуль паказалася рука, белая, падобная да жаночай, якая абмацала асветлены лапік падлогі. Хвіліну ці больш гэтая рука з рухавымі пальцамі вытыркалася з падлогі. Потым яна знікла гэтак жа нечакана, як і з’явілася, усё ізноў ахутала цемра, і толькі тонкая палоска святла пазначала сабой расколіну паміж камянямі. Але цягнулася гэта нядоўга. Адзін з шырокіх белых камянёў цяжка пасунуўся ўгару і адваліўся ўбок. На яго месцы цяпер зеўрала квадратная дзіра, з якой струменілася святло ліхтара. Адтуль паказаўся гладкашчокі хлапечы твар і цікаўна агледзеўся, СКАЧАТЬ



<p>2</p>

Прагулка на чацвярых, звычайна на двух мужчын і дзвюх жанчын (фр.).