Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл страница 15

СКАЧАТЬ ці ўсё добра. А другой ён пазычыў мне добрага дня, пахваліў за колькасць перапісанага і замкнуў кантору.

      Так паўтаралася з дня ў дзень, містэр Холмс, а ў суботу мой кіраўнік паклаў мне на стол чатыры залатыя саверэны за тыднёвую працу. Гэтак жа было на наступным тыдні і яшчэ праз тыдзень. Штораніцы я прыходзіў а дзясятай і сыходзіў удзень а другой. Праз нейкі час містэр Дункан Рос прыходзіў ужо толькі адзін раз уранку, а потым і зусім перастаў. І ўсё ж, вядома, я не адважваўся пакідаць кабінет ні на імгненне, бо не ведаў, калі той можа завітаць, да таго ж пасада была настолькі добрая і так мне падыходзіла, што я ніколі не рызыкнуў бы страціць яе.

      Гэтак прайшло восем тыдняў, і я ўжо перапісаў пра абатаў, і Абісінію, і абмундзіраванне, і археалогію, і архітэктуру і спадзяваўся пры належнай руплівасці неўзабаве дайсці да артыкулаў на «Б». На перапіску пайшло даволі шмат паперы, спісаныя аркушы займалі амаль усю паліцу. І тут раптам прыйшоў канец усёй справе.

      – Канец?

      – Менавіта, сэр. Гэтай во самай раніцай. Як звычайна, я з’явіўся на працу а дзясятай, але дзверы былі зачыненыя і замкнёныя, а пасярэдзіне прыбітая квадратная кардонка. Вось яна, можаце самі паглядзець.

      Ён паказаў нам кавалак белага кардону памерам з аркуш для нататак. Надпіс быў наступны:

      САЮЗ РУДЫХ РАСПУШЧАНЫ

      9 кастрычніка 1890

      Мы з Шэрлакам Холмсам сузіралі гэтую абвестку і маркотны твар за ёю, пакуль камізм сітуацыі не перамог усе астатнія думкі і мы проста не разрагаталіся.

      – Не бачу тут нічога смешнага! – выгукнуў наш кліент, пачырванеўшы да самых кончыкаў свайго вогненнага валосся. – Калі не можаце прыдумаць нічога лепшага, як пасмяяцца, дык я магу пайсці да каго іншага.

      – Не-не, – паспяшаўся супакоіць Холмс, вяртаючы кліента на крэсла, з якога той ужо амаль ускочыў. – Ні за што на свеце мне б не хацелася прапусціць ваш выпадак. Ён незвычайна свежы. І ўсё ж ёсць у ім, калі вы прабачыце мне гэтыя словы, штосьці вясёлае. Прашу, раскажыце, што вы зрабілі, калі знайшлі гэтую кардонку на дзвярах.

      – Я быў агаломшаны, сэр. Не ведаў, што і рабіць. Прайшоўся па канторах па суседстве, але, падобна, ніхто нічога не ведаў пра гэта. Нарэшце я зайшоў да домаўладальніка – гэта бухгалтар, які жыве на першым паверсе, – і спытаўся ў яго, што здарылася з Саюзам рудых. Той адказаў, што ніколі не чуў пра такую арганізацыю. Тады я спытаў, хто такі Дункан Рос. Ён сказаў, што ўпершыню чуе гэтае імя.

      «Гэта ж джэнтльмен з канторы № 4», – сказаў я.

      «Такі рудавалосы?»

      «Так».

      «О, – сказаў ён, – яго завуць Ўільям Морыс. Ён адвакат і выкарыстоўваў маё памяшканне часова, пакуль не будзе гатовы яго новы прыёмны пакой. Ён выехаў учора».

      «А дзе я магу яго знайсці?»

      «Ён даў мне новы адрас. Кінг-Эдвардс-стрыт, 17, каля сабора святога Паўла».

      Я паехаў туды, містэр Холмс, але там толькі мануфактура па вырабе штучных каленных чашачак, дзе СКАЧАТЬ