Название: Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)
Автор: Артур Конан Дойл
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Классические детективы
Серия: Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
isbn: 978-985-7119-03-5
isbn:
Толькі з гэтай абвесткай усё змянілася. Сполдынг прыйшоў на працу акурат восем тыдняў таму з гэтай самай газетай у руцэ і кажа: «Мець бы мне Божую ласку быць рудым, містэр Ўілсан».
«Гэта навошта?» – пытаюся.
«А вось, – гаворыць, – тут у Саюзе рудых вакансія. Любому, хто яе атрымае, будуць плаціць кругленькую суму, і, наколькі разумею, месцаў больш, чым прэтэндэнтаў, таму апекуны не ведаюць, куды ім грошы падзець. Калі б толькі мае валасы змянілі колер, меў бы я добрую магчымасць крыху разжыцца манетай».
«Дык якая такая магчымасць?» – пытаю яго. Рэч у тым, містэр Холмс, што я вялікі дамасед, кліенты самі да мяне ходзяць, а мне да іх хадзіць не даводзіцца. Часта я тыднямі за ганак не сунуся, таму ведаю няшмат пра тое, што адбываецца ў свеце, і заўжды рады паслухаць навіны.
«Вы што, ніколі не чулі пра Саюз рудых?» – кажа мне ён з вырачанымі вачыма.
«Ніколі».
«Дзіўна, што так, бо вы цалкам падыходзіце на адну з іх вакансіяў».
«А колькі там плацяць?»
«О, усяго пару сотняў на год, але абавязкі лёгкія і асноўнай працы не замінаюць».
Няцяжка здагадацца, што тут я натапырыў вушы. Мае справы ўжо некалькі гадоў ішлі не найлепшым чынам, і дадатковая пара сотняў была б мне вельмі дарэчы.
«Раскажыце пра гэта падрабязней», – прашу я яго. Ён мне паказвае абвестку і кажа: «Самі можаце бачыць, што ў Саюзе ёсць вакансія. Вось адрас, куды звяртацца па інфармацыю. Як я разумею, Саюз заснаваў амерыканскі мільянер Езекія Хопкінс, які быў трохі дзівакаватым. Ён сам быў рудым і цёпла ставіўся да ўсіх рудавалосых, а калі памёр, высветлілася, што ўсю сваю немалую маёмасць ён пакінуў апекунам, наказаўшы ім забяспечваць лёгкай падпрацоўкай людзей з такім колерам валасоў. Я чуў, што плацяць там добра, а рабіць трэба мала».
«Але ж, – кажу, – тады б мільёны рудых адпраўлялі туды заявы».
«Не так шмат, як можа падацца, – ён мне адказвае. – Бяруць толькі лонданцаў і толькі поўнагадовых мужчын. Той амерыканец у маладосці пачынаў кар’еру ў Лондане і хацеў аддзячыць старому гораду. Да таго ж я чуў, што не мае сэнсу падаваць на вакансію, калі ты рудаваты бландын ці шатэн з рудым адлівам, карацей, нікому, апроч сапраўды яркіх, відавочных, вогненна-рудых, нічога не свеціць. І калі б вам захацелася падаць заяву, містэр Ўілсан, вас бы акурат узялі. Але, мабыць, вам не захочацца асабліва варушыцца дзеля нейкай пары сотняў фунтаў на год».
Валасы ў мяне, джэнтльмены, як вы самі можаце пераканацца, вельмі насычанага і багатага колеру, таму мне падалося, што калі рэч менавіта ў гэтым, то я магу скласці канкурэнцыю каму заўгодна. Вінсэнт Сполдынг выказаў вялікую абазнанасць у тэме, таму я падумаў, што ён можа быць мне карысны, загадаў яму зачыніць жалюзі і ўзяў з сабой. Ён вельмі ўзрадаваўся выходнаму, мы замкнулі ламбард і выправіліся на адрас, пазначаны ў абвестцы.
Наўрад ці мне давядзецца яшчэ калі-небудзь убачыць такое СКАЧАТЬ