Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл страница 7

СКАЧАТЬ сэр, натуральна, у гэты час ён будзе на працы, бо прачынаецца раней за ўсіх. Але вунь ён ідзе, сэр, і сам зможа адказаць на вашыя пытанні. Не, сэр, не, калі ён пабачыць, што я бяру ў вас грошы, гэта будзе каштаваць мне месца. З вашай ласкі, пазней.

      Шэрлак Холмс схаваў назад паўкроны, выцягнутыя з кішэні, а з брамы выйшаў пажылы і злосны на выгляд мужчына з бізуном у руцэ.

      – Гэта што такое, Даўсан?! – крыкнуў ён. – Ніякіх плётак! Ідзі займіся справай! А вы хто такія? Якой халеры вам трэба?

      – Дзесяціхвіліннай размовы з вамі, мой дарагі сэр, – сказаў Холмс найлагоднейшым голасам.

      – Мне няма часу разводзіць антымоніі з рознымі лайдакамі. Нам тут прыхадняў не трэба. Ідзіце пакуль цэлыя, а не – дык вашыя пяткі паспытаюць зубоў нашага сабакі.

      Холмс нахіліўся і нешта шапнуў трэнеру на вуха. Той скалануўся і пабарвавеў да макаўкі.

      – Хлусня! – зароў ён. – Несусветная хлусня!

      – Вельмі добра. Мы будзем спрачацца пра гэта тут, каб усе чулі, ці пагаворым у вашай гасцёўні?

      – О, заходзьце, калі хочаце. Холмс усміхнуўся.

      – Вам не давядзецца чакаць болей за некалькі хвілін, Ўотсан, – сказаў ён. – Містэр Браўн, цяпер я цалкам у вашым распараджэнні.

      Прайшло дваццаць хвілін. Чырвань паблякла, і ўсё агарнулася шэрасцю, калі Холмс і трэнер з’явіліся зноў. Ніколі не бачыў я ў чалавеку такой перамены, якая адбылася з Сайласам Браўнам за такі кароткі час. Ягоны твар зрабіўся попельна-белым, на ілбе блішчэлі кроплі поту, а рукі трэсліся, ад чаго бізун хадзіў ходырам, быццам галінка на ветры. Ягоныя грубасць і хамства зніклі, і ён трусіў за маім кампаньёнам, нібы сабака за гаспадаром.

      – Усё будзе зроблена так, як вы сказалі. Я ўсё зраблю, – пераконваў ён.

      – Памылак быць не мусіць, – адказаў Холмс, азірнуўшыся на яго.

      Той здрыгануўся, прачытаўшы пагрозу ў вачах майго сябра.

      – О не, памылак не будзе. Я дастаўлю яго туды. Выгляд вярнуць ранейшы?

      Холмс крыху падумаў і разрагатаўся.

      – Не, не трэба, – сказаў ён. – Я вам напішу. І ніякіх фокусаў, бо вы ведаеце…

      – О, вы можаце разлічваць на мяне, сэр, я не падвяду!

      – Пэўна, што не. Добра, заўтра я звяжуся з вамі. Холмс павярнуўся да яго спінай, не зважаючы на пададзеную дрыготкую руку, і мы рушылі назад у КінгсПайланд.

      – Рэдка даводзіцца сустракаць настолькі арганічнае спалучэнне грубіяна, баязліўца і шэльмы, як гэты распарадчык Сайлас Браўн, – заўважыў Холмс па дарозе.

      – Дык конь у яго?

      – Ён спрабаваў вырашыць справу пагрозамі, але я так дакладна апісаў яму ягоныя дзеянні той раніцай, што ён падумаў, нібыта я назіраў за ім. Вы ж прыкмецілі, што мыскі ягоных ботаў дакладна такія ж квадратныя, як у адбіткаў на зямлі. І зноў жа, ніхто з ягоных падначаленых не адважыўся б пайсці на такую справу. Я расказаў яму, як, згодна са сваёй завядзёнкай, ён прачнуўся самы першы на золку і сустрэў чужога каня, што ішоў СКАЧАТЬ