СКАЧАТЬ
жудасны характар, ці, напрыклад, ён захварэў на нешта агіднае – можа, праказу – або звар’яцеў. Урэшце яна сыходзіць ад яго, вяртаецца ў Англію, змяняе імя і пачынае новае жыццё, як ёй здаецца. Яна замужам тры гады і верыць, што яе становішча даволі бяспечнае, паказвае мужу пасведчанне аб смерці нейкага выдуманага чалавека, чыё імя яна займела, – як раптам пра яе месцазнаходжанне даведваецца першы муж, або, можна меркаваць, нейкая беспрынцыповая жанчына, якая вырашыла звязацца з хворым чалавекам. Яны пішуць жонцы ліст з пагрозай прыехаць і выкрыць яе. Яна просіць сотню фунтаў і спрабуе адкупіцца ад іх. Нягледзячы на гэта, яны прыязджаюць, і калі муж выпадкова згадвае пры жонцы, што ў катэджы пасяліліся новыя суседзі, яна разумее, што гэта яе пераследнікі. Яна чакае, пакуль муж засне, а затым ідзе паспрабаваць упэўніць іх пакінуць яе ў спакоі. Не дамогшыся поспеху, яна зноў ідзе туды нараніцу, і муж сустракае яе, як ён нам і сказаў, калі яна выходзіць. Яна абяцае яму больш туды не наведвацца, але праз два дні надзея пазбавіцца ад гэтых жудасных суседзяў стала такой моцнай, што жанчына зрабіла новую спробу, узяўшы з сабой фотаздымак, які першы муж, магчыма, патрабаваў ад яе. Пасярод размовы служанка бяжыць у дом, каб паведаміць, што гаспадар вярнуўся, і жонка, разумеючы, што ён тут жа пойдзе ў катэдж, выводзіць жыхароў праз заднія дзверы, магчыма, у сасновы лясок, пра які згадвалі, што ён побач. Такім чынам, мужчына знаходзіць дом пустым. Аднак я вельмі здзіўлюся, калі ён застанецца такім і сёння. Што вы думаеце наконт маёй тэорыі?
– Гэта ўсё толькі здагадкі.
– Але яны пакрываюць усе факты. Калі нам дадуць новыя факты, якія нельга будзе пакрыць, у нас будзе час перагледзець тэорыю. А пакуль мы не атрымаем паведамлення з Норберы ад нашага сябра, нічога новага ў нас не з’явіцца.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.