Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл страница 6

СКАЧАТЬ па чарзе павыцягваў абутак з торбы, параўноўваючы малюнак падэшваў з адбіткамі ў брудзе*. Потым вылез з яміны і пачаў поўзаць у папараці і хмызах.

      – Баюся, што слядоў болей няма, – сказаў інспектар. – Я вельмі пільна праверыў грунт вакол у радыюсе ста ярдаў.

      – Вашая праўда! – сказаў Холмс, падымаючыся. – Было б дзёрзкасцю рабіць гэта зноў пасля таго, што вы сказалі. Але мне хацелася б прагуляцца па тарфяніках да змяркання, каб ведаць, што рабіць заўтра, і бадай я пакладу ў кішэню гэтую падкову на ўдачу.

      Палкоўнік Рос, які выказваў пэўнае нецярпенне, калі мой кампаньён маўкліва і сістэматычна даследаваў месца забойства, паглядзеў на гадзіннік.

      – Я запрашаю вас вярнуцца разам са мною, інспектар, – сказаў ён. – Ёсць штосьці, пра што я хацеў параіцца з вамі, асабліва наконт таго, ці не змушае нас абавязак перад публікай прыбраць імя каня са спіса прэтэндэнтаў на кубак.

      – Ні ў якім разе, – рашуча запярэчыў Холмс. – Лічу, што яго трэба пакінуць у спісе.

      Палкоўнік кіўнуў.

      – Я вельмі рады пачуць вашае меркаванне, сэр, – сказаў ён. – Пасля шпацыру вы знойдзеце нас у доме спачылага Стрэйкера, і мы можам разам паехаць у Тавісток.

      Яны з інспектарам павярнулі назад, а мы з Холмсам марудна пайшлі паўз тарфянікі. Сонца ўжо сядала за стайнямі Мэйплтана, і разлеглую пакацістую раўніну перад намі вечаровае святло фарбавала ў залаты колер, які пераходзіў у глыбокі ружова-буры там, дзе промні краналі выцвілую папараць і цярноўнік. Але ўрачыстая маляўнічасць пейзажу не займала майго кампаньёна, заглыбленага ў думкі.

      – Можна зрабіць і так, Ўотсан, – сказаў ён нарэшце. – Мы пакуль пакінем пытанне пра тое, хто забіў Джона Стрэйкера, і засяродзімся на тым, што здарылася з канём. Калі ўявіць, што ён вырваўся падчас альбо пасля трагедыі, куды ён мог падзецца? Конь – стаднае стварэнне. Калі б ён застаўся адзін, інстынкты падштурхнулі б яго альбо вярнуцца ў Кінгс-Пайланд, альбо пайсці ў Мэйплтан. Як ён можа бадзяцца па тарфяніках? Яго дакладна заўважылі б да гэтага часу. І чаму яго мусілі выкрадаць цыгане? Гэтыя людзі заўжды трымаюцца як найдалей ад непрыемнасцяў, бо не хочуць, каб да іх дачапілася паліцыя. Няма і спадзеву, што яны змаглі б прадаць такога каня. Гэта вельмі рызыкоўна, і нічога б яны за яго не атрымалі. Гэта абсалютна відавочна.

      – Тады дзе ён?

      – Я ўжо казаў, што ён, мусіць, пайшоў у Кінгс-Пайланд альбо Мэйплтан. Ён не ў Кінгс-Пайландзе, адпаведна, ён у Мэйплтане. Давайце возьмем гэта за працоўную гіпотэзу і паглядзім, куды яна нас прывядзе. Тут тарфянікі, як адзначаў інспектар, вельмі цвёрдыя і сухія. Але бліжэй да Мэйплтана яны паніжаюцца. Вы можаце бачыць адсюль, што там ідзе працяглая лагчына, у якой мусіла быць вельмі мокра ў панядзелак ноччу. Калі нашыя развагі правільныя, конь там праходзіў, і менавіта там нам трэба пашукаць ягоны след.

      Падчас гэтай гутаркі мы ішлі даволі бадзёра і праз колькі хвілін ужо дабраліся да згаданай лагчыны. На просьбу Холмса я пакрочыў правым яе берагам, а Холмс – левым, але не паспеў я прайсці і пяцідзесяці крокаў, як пачуў ягоны вокліч і ўбачыў, як ён мне махае. У мяккай глебе перад ім быў вельмі добра СКАЧАТЬ