Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік). Артур Конан Дойл
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Нататкі пра Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл страница 2

СКАЧАТЬ калі ласка, дзе я? – спытаў ён. – Я ўжо збіраўся легчы спаць на тарфяніках, калі ўбачыў святло вашага ліхтара.

      – Вы каля трэніровачнай стайні Кінгс-Пайланд, – адказала яна.

      – Нічога сабе! Як пашанцавала! – усклікнуў ён. – Я так разумею, што памочнік конюха спіць тут адзін штоночы. І вы, мабыць, несяце яму вячэру. І празмерны гонар, пэўна ж, не перашкодзіць вам зарабіць на новую сукенку, праўда?

      З кішэні камізэлькі ён выцягнуў складзены белы аркуш.

      – Проста перадайце хлопцу вось гэта, і зможаце купіць найпрыгажэйшы ўбор з тых, што прадаюцца за грошы.

      Ягоная апантанасць напалохала яе, і дзяўчына прабегла да акна, праз якое звычайна перадавала стравы. Яно ўжо было адчыненае, і Хантэр сядзеў унутры за столікам. Дзяўчына пачала была расказваць яму пра здарэнне, але раптам незнаёмец падышоў ізноў.

      – Добры вечар, – сказаў ён, зазірнуўшы ў акно, – я хачу перамовіцца з вамі.

      Дзяўчына дае слова, што ў гэты момант яна заўважыла куток белага папяровага пакеціка, які ён заціснуў у руцэ.

      – Што за справы? – спытаў памочнік конюха.

      – Такія справы, якія могуць вам штосьці пакласці ў кішэню, – адказаў незнаёмец. – На Кубак Ўэсэкса ад вас выстаўляюцца два кані – Срэбны Месяц і Баярд. Дайце мне падказку – і не застаняцеся ў пройгрышы. Ці праўда, што нават пасля гандыкапавання* Баярд прайграе першаму на сто ярдаў пры дыстанцыі ў пяць фурлонгаў* і што стайня на гэта ставіць?

      – Ага, дык вы адзін з гэтых клятых спекулянтаў*! – крыкнуў хлопец. – Дык я пакажу вам, як цёпла мы іх прымаем у Кінгс-Пайландзе!

      Ён ускочыў і пабег праз стайню, каб адчыніць дзверы. Дзяўчына ўцякла ў дом, але калі азірнулася, то ўбачыла, што незнаёмец засунуў галаву ў акно. Тым не менш ужо праз хвіліну, калі Хантэр выскачыў на двор разам з сабакам, незнаёмца ўжо нідзе не было, і нават абабегшы ўсе будынкі вакол, памочнік конюха не змог знайсці ні знаку яго.

      – Чакайце, – сказаў я, – калі памочнік конюха выбег з сабакам, то дзверы пакінуў незамкнёнымі?

      – Выдатна, Ўотсан, выдатна! – прамармытаў мой кампаньён. – Важнасць гэтага пытання так устурбавала мяне, што ўчора я даслаў тэлеграмай запыт у Дартмур, каб дазнацца праўды. Хлопец замкнуў дзверы, калі выйшаў. А акно, мушу дадаць, было недастаткова вялікае, каб туды змог пралезці чалавек.

      Хантэр пачакаў, пакуль вернуцца два астатнія памочнікі конюха, а потым даслаў запіску трэнеру, дзе расказаў пра здарэнне. Стрэйкер быў узрушаны, калі даведаўся пра гэты выпадак, але, падаецца, не ацаніў ягонай важнасці. Тым не менш яго апанавала трывога: місіс Стрэйкер, прачнуўшыся да світання, убачыла, што муж апранаецца. На яе пытанне ён адказаў, што не мог заснуць, бо хвалюецца праз коней і збіраецца пайсці на стайню, каб паглядзець, ці ўсё добра. Яна прасіла яго застацца дома, бо чула, як па шыбах б’е дождж, але нягледзячы на ўгаворы, СКАЧАТЬ