Горад мрой (зборнік). Яніна Пінчук
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Горад мрой (зборнік) - Яніна Пінчук страница 14

СКАЧАТЬ хвілін мяне паілі капучына з бісквітамі і тлумачылі прынцып дзеяння ліфтаў. Яны не проста могуць ездзіць гарызантальна, яны рухаюцца па каардынатах, паказаных на мапе. Прафан проста не зверне на яе ўвагі, але жыхары ведаюць, у чым уся справа. Назвы станцый сапраўды з’яўляюцца шыфрам. Таксама гэтыя ліфты служаць сродкам зносін паміж усімі хатамі элітнай пабудовы, выкананымі па адным вялікім праекце (прытым, што некалькі такіх хат знаходзяцца ў іншых гарадах).

      І распісвала яна мне ўсё гэта не проста так.

      – Вы ж сваячка сямейства Рыкардзі?

      – Так, – важна адказала я. Таму што «сямейства Рыкардзі» прагучала неяк вельмі значна.

      – Я ім зараз патэлефаную, папярэджу, – усміхнулася кабета, – і можаце адпраўляцца, зараз вы не згубіцеся.

      Яна набрала нумар на апараце, зробленым пад даўніну, і пачала штосьці казаць у трубку, я ўяўна ўлавіла цёплую сяброўскую атмасферу і прысутнасць донны Люсіі ў хаце (яна чамусьці адчувалася вельмі яркай), я паправіла валасы… І прачнулася. Рука была закінута на падушку, пальцы зарываліся ў валасы, як грэбень. За акном віднела, але ўсё яшчэ гарэў гэты ліхтар, які то згасаў, то запальваўся і змяняў колер.

      Ну вось, я так і не трапіла да сваякоў, не прывіталася з найяснейшым сямействам і не абняла самога Аўгуста…

      Ну й добра. Нічога страшнага. Зараз я дакладна ведаю, што, калі моцна захачу, магу вярнуцца.

      5. Дзяўчаты з запалкамі

      Я б не задумвалася і прапускала міма сябе многія рэчы, калі б толькі іншыя людзі не надавалі ім такой пільнай увагі.

      Спачатку ігнаруеш, бяжыш па сваіх справах, між іншым адзначыўшы штосьці ці нават уразіўшыся, але – перамагае лёгкасць, павярхоўнасць, безуважлівасць, так што нават уражанні твае рассейваюцца, як дым.

      Але дзе дым, там і полымя.

      Ніколі б не звярнула ўвагі на такую банальную рэч, як запалкі, калі б адна з маіх сябровак не адчувала да іх незвычайнай, ніяк рацыянальна не вытлумачальнай страсці – яна не курыла, а пліта ў яе была электрычная.

      Мімаволі і я стала заўважаць, у каго якая манера запальвання, назіраючы за сваімі сяброўкамі і знаёмымі. Адна чыркае запалкамі так, нібы жудасна іх баіцца, рух нязграбны, няцвёрды, нібы робіцца ўсё для таго, каб запалка насамрэч не ўспыхнула – а потым, калі іскра ператвараецца ў полымя, нават позірк робіцца баязлівым, ад запалкі нібы хочацца пазбыцца. Іншая паводзіць сябе як салдат з крэсівам з казкі Андэрсана: па-заліхвацку, але з дакладным разлікам б’е запалкай па пачку, высякаючы іскры, але падносіць яе да пліты ці цыгарэты павольна, паважна, з пачуццём уласнай годнасці. Мая манера – штосьці ўсярэдненае: рух падобны папярэдняму, але больш плаўны, амаль ліслівы, асцярожны, як у таго, хто ўпотай займаецца распальваннем вайны, а прыкрываецца дыпламатыяй. Такіх назіранняў можна было б зафіксаваць вялікае мноства.

      Аднак яны не выходзілі за межы маляўнічага біхевіярызму, фіксацыі паводзін накшталт эскізаў з натуры. Мабыць, я наблізілася – не да разумення, а да адчування праўды ў адзін з вечароў на шпацыры.

СКАЧАТЬ