Название: Сімъ побѣдиши
Автор: Алесь Пашкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7057-16-0
isbn:
– Маем, Мікалай Сымонавіч, запрашэнне на міжнародную навуковую канферэнцыю. Тэма – блізкая Вашым штудыям. Вырашылі вось камандзіраваць за мяжу. Толькі ёсць адна акалічнасць… – прарэктар павярнуў галаву да мужчыны, які дагэтуль моўчкі сядзеў скрай стала і якога напачатку Заяц нават не заўважыў. – Пазнаёмцеся. Субачаў Віктар Аляксандравіч. Зрэшты, Вы з ім ужо знаёмыя… Ён дапаможа з некаторымі ўстаноўкамі. Ну а я, прабачце, мушу ісці. Залікі… прымаю. Жадаю поспехаў.
У тую ж хвілю Заяц пазнаў чалавека за сталом – «навукоўца ў штацкім»…
– Мікалай Сымонавіч, Вы даўно былі на моры? – інтрыгуюча пачаў Субачаў.
– Даўно. Яшчэ студэнтам у будатрадзе. На Чорным…
– А вось цяпер Адрыятыку пабачыце! – абрадавана працягнуў нечаканы суразмоўца. Паляціце ў Сацыялістычную Федэратыўную Рэспубліку Югаславія. У горад Падгорыца. Ёсць такі ў Чарнагорыі… – Субачаў паклаў рукі на стол і агледзеў пальцы. – Акрамя даклада і знаёмства з сусветнай гуманітарнай навукай просім Вас… Як бы гэта прасцей сказаць? – ён адхіліўся да спінкі крэсла і ўважліва паглядзеў на Зайца. – Словам, справа такая. Па інфармацыі нашых архівістаў, некалі ў Маскву з Канстанцінопаля ад візантыйскага імператара была прывезена і падорана частка старадаўняй бібліятэкі. Сярод іншага – інкунабула… рукапісная кніга Евангелля ад Яна. Унікальная гістарычная каштоўнасць. Маю на ўвазе не духоўная там… царкоўная… Сімвалічная каштоўнасць. Казалі, яна нейкую цудадзейную сілу мела… Дайшла інфармацыя, што яе Івану Жахліваму ў труну паклалі. Аднак – самі бачылі… Аказваецца, тую кнігу яшчэ пры жывым цары выкралі і хацелі пераправіць з Масквы на востраў Патмас, дзе нібыта апостал Ян і пісаў тое евангелле. Але не давезлі. Караван захапілі туркі, а кніга… – Субачаў мякка пастукаў пазногцямі па лакіраванай сталешніцы. – Кнігу тую выратавалі манахі і схавалі ў адным з чарнагорскіх манастыроў. Адшукаць яе след – Вашая асноўная задача.
Мабыць, у гэты час твар Зайца выявіў найрэдкае і неапісальнае здзіўленне, бо высокапастаўлены прадстаўнік КДБ ніякавата крактануў і ўсміхнуўся:
– Разумею, што нечакана… Але прычына ўсяго нашага мерапрыемства на паверхні: Візантыя канула ў Лету, а Масква стала другім Канстанцінопалем. – У ягоным голасе пачалі з’яўляцца металёвыя ноткі: – Гэта на іншым узроўні высвечвае нашую місію ў справе яднання некалі хрысціянскіх народаў. Дае, так сказаць, паўнамоцтвы на першынства ў славянскім свеце. Ідэалагічны, так сказаць, імператыў. А старадаўняя кніга, калі хочаце – своеасаблівая грамата на тое.
У кабінеце пафасна забомкаў гадзіннік. Субачаў наструніўся і падагульніў:
– Вось, у асноўным, і ўсё. – Падняў з падлогі на стол чамаданік дыпламат, з узнятым настроем шчоўкнуў замочкамі і выклаў тонкую каленкоравую папку. – Тут тое сёе з сабранай інфармацыі. Аднак, – ён далікатна ўсміхнуўся, – перакананы, што Вы і так аб многім ведаеце. Як аб тым СКАЧАТЬ