Сімъ побѣдиши. Алесь Пашкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Сімъ побѣдиши - Алесь Пашкевіч страница 5

СКАЧАТЬ з таго сталася?! – патрыярх трывожна памаўчаў, падышоў і зноў прысеў да ігумена: – Ідзі з Богам, браце Ніл. Дзякуй за расповед. Адпачні, колькі трэба, ды вяртайся мацаваць веру Хрыстовую ў душах манашскіх…

      Яны расцалаваліся і развіталіся.

      …А ноччу ў патрыяршы сон увайшла сумная Нябесная Апякунка. У правай руцэ яна трымала раскрытую вогненную кнігу, а левай гладзіла канстанцінопальскага ўладыку і шаптала: «Вось цела Сына майго». І кнігу бліжэй падносіла… «А гэта кроў Ягоная», – і пераставала гладзіць, і праводзіла пальцам па радках. І адышла ў вогненную сферу, адкуль яшчэ доўга чуліся Ейныя словы: «Рабі, Іосіф, што засведчана… Перад ранкам пакажацца табе трэці знак»…

      Яшчэ да ўзыходу сонца патрыярх упаў ніцма перад іконаю Маці Божай і доўга маліўся, а калі ўстаў, святло ўжо разыходзілася па храме. Там яго адшукаў спраўнік – хацеў паведаміць пра нейкі клопат, але ўзрушана застыў, прыкрыўшы рукою рот. Патрыярх неўразумела нахмурыўся, але служка нават не варухнуўся: як прыкіпеў вачыма да іканастасу. Азірнуўся патрыярх – і яго як дзідай працялі: упершыню заміраточыла старадаўняя ікона Божай Маці…

      Ён зноў кінуўся перад ёй на калені і ўмольна зашаптаў:

      – Апякунка Нябесная! Злітуйся і дапамажы нам, грэшным… Выратуй і зберажы!.. – па яго сухіх шчоках пабеглі слёзы. Затым звярнуўся да спраўніка і папрасіў дрыготкім голасам: – Пакліч сюды афонскага ігумена…

      Але той, правёўшы ноч у малітве, як толькі прагучала першая варта – рушыў са сваім келейнікам да карабельнай прыстані. Там яго і адшукаў спалоханы спраўнік. І вось ігумен – зноў у троннай зале.

      – Сядай, браце, на маё месца, – паказаў яму патрыярх на свой сталец, – а я, грэшны і сляпы, буду каля ног тваіх літасці прасіць, – і ўкленчыў перад ігуменам. Той усё зразумеў і асунуўся звяў каля патрыярха.

      Яны абняліся і плакалі, не маючы сілаў на словы. І слёзы былі іхнімі словамі.

      Так і сядзелі: адзін насупраць другога.

      – Што яшчэ распавёў брат Філафей? Што сам аб тым думаеш?

      – Думаю, што храм унутры кожнага з нас, і калі ёсць вера – аніводзін вораг яго не разбурыць. А ў кожнай душы павінна быць слова Божае. Думаю, – ігумен натхнёна зірнуў патрыярху ў вочы, – святую Канстанцінопальскую бібліятэку небяспечна захоўваць у адным месцы…

      – Прапануеш перавезці скрыпторый?

      – Так, часткова. Падзяліць на тры траціны – і ў спакойнае месца, пад апякунства братоў праведных… «Чаму сонца асвятляе ўсю зямлю? – казаў нам брат Філафей. – Бо вандруе па ўсім свеце. Так і святыя кнігі павінны асвятляць усе землі Гасподнія. Асабліва тыя, дзе мала святла»…

      Зноў доўга маўчалі.

      – І яшчэ… – абудзіўся ігумен. – Варта шырыць Евангелле й словы апосталаў ды святых айцоў Царквы Хрыстовай. Некалі пры патрыярху Фоцію квітнела вялікая школа перапісчыкаў. Дзейнасць яго вучня асветніка Канстанціна Кірыла ад балгараў да русаў увасобілася ў літарах і словах. І ўжо хутка дзень, калі святую СКАЧАТЬ