Название: Сімъ побѣдиши
Автор: Алесь Пашкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7057-16-0
isbn:
– А я ўжо думаў сам дабірацца, бо не адразу даўмеўся, што Зец – гэта я, Заяц…
– Ох… – ледзь не прытармазіў чарнявы даўгун Янкавіч, рукам якога і нагам яўна не зашкодзілі б лішнія дэцыметры салона. – Прашу прабачыць… Так, прозвішчы не перакладаюцца! Гэтую паперку мне далі ў сакратарыяце дэканата. Не крыўдуйце…
– Ну што вы?! Наадварот – пачуваюся сваім!.. – Заяц усміхнуўся і раптам загледзеўся на казачны краявід справа: гара (ці скала?), прывязаная прыфастрыгаваная да зямлі (ці да неба?) дрэвамі, зрывалася да фіялетава бірузовага возера, гарэзна кружляла разам з дарогай… А ў вадзе юрліва купалася сонца (ці вада – у сонцы?)…
– Прыгожа… – прашаптаў госць, на што шафёр радасна хітнуў маладжавай галавой (на выгляд яму каля сарака) – і паддаў «газу»…
Ягоны даклад быў на пленарным пасяджэнні. Заяц і падрыхтаваўся, і стараўся – як ніколі: і нечаканка ў звароце, каб захапіць увагу залы, «антытэза – тэза» і гэтак далей. Ён гаварыў пра ролю кнігі ў развіцці чалавецтва, пра славянскіх друкароў Скарыну і Фёдарава.
– Вось першыя асноўныя цуды свету… – Заяц упэўнена падняў да аўдыторыі далонь і пачаў загінаць пальцы, – монатэізм, кола, палёт чалавека ў космас і… кніга! – Калі ён задумваўся, на адкрытым ілбе з раннімі залысінамі выяўлялася глыбокая вертыкальная баразна маршчына, а доўгія бровы ўзнімаліся рымскай пяцёркай – як у савы. Заяц усклаў рукі на канты трыбуны і пасля невялікай паўзы закончыў: – А кніга можа стаць і міжнародным сімвалам. Сімвалам яднання, братэрства, грамадскай візітоўкай. Такой, як скіпетр, сцяг… Вось, напрыклад, інкунабулы Візантыйскай бібліятэкі. Некаторыя з іх пасля падзення Канстанцінопаля былі перададзеныя Палеалогамі ў Маскву. Прыкладам – Евангелле ад Яна. Як сведчылі прадстаўнікі княжскай дынастыі Негашаў, яна затым перахоўвалася ў чарнагорскіх манастырах. Дык вось уявіце сабе… – Заяц адышоў ад трыбуны і наблізіўся да першых шэрагаў залы. – Калі б гісторыкі, архівісты адшукалі яе – яна б стала сімвалам сцягам усяго славянства ад гэтых югаслаўскіх гор да гор Урала!..
Пытанне яму было зададзена толькі адно: «Чаму сярод цудаў духоўна інтэлектуальнага развіцця чалавецтва Вы не назвалі адкрыццё сонечнай сістэмы?».
– Гелеацэнтрызм, на маю думку, не зрабіў каардынальнага ўплыву на культуру. Ну круціцца зямля вакол сонца ці не… Чалавек бачыў, як штовечар яно, сонца, хаваецца «памірае», а пасля начы зноў нараджаецца. Гэта і адкладвала ў ягонай псіхалогіі адбітак… Адлюстравалася ў міфалогіі і фальклоры…
У перапынку многія падыходзілі да яго, хвалілі за даклад, але – аніводнага, нават ускоснага намёку пра кнігу Евангелля! Ну хай там замежнікі, немцы ці французы, якія й чуць аб ёй не чулі… Але ж тутэйшыя, сербы, чарнагорцы?..
Вечарам СКАЧАТЬ