.
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 7

Название:

Автор:

Издательство:

Жанр:

Серия:

isbn:

isbn:

СКАЧАТЬ перадалі ігумену Нілу апошнія словы патрыярха: ідзіце ў народы візантыйскай веры. Папрасілі харчоў ды вады і вярнуліся на карабель. Іх чакала дарога ў Фракію…

      Восенню трыццаць манахаў афонскага брацтва янітаў пасля трохдзённай малітвы выправіліся пад ачолам айца магістра Ніла ў свой першы місіянскі паход. Іх ахоўвалі генуэзцы, якія на тым жа адбітым у янычараў караблі паспелі вярнуцца да Святой гары. Пераадолеўшы марскія хвалі і пакручастыя балканскія дарогі, яны аб’ядналіся са сваімі братамі янітамі ў гарыстым балгарскім манастыры Белы, дзе месціўся святы схрон – Канстанцінопальскі скрыпторый кніжніца – і паплылі да Крыму. Перазімавалі ў Судацкай крэпасці і, калі з рэкаў сышоў лёд, з дапамогай тамтэйшага дзясятніка павадыра падаліся па Дняпры да кіеўскай Сафіі. Адтуль, пакінуўшы частку святых кніг і некалькі перапісчыкаў, да наступнай зімы дабраліся да Полацка, дзе і закончыліся зямныя дні сямідзесяцісямігадовага айца магістра Ніла. Перад паходам, які ён назваў кніжным шляхам з грэкаў у варагі, Ніл склаў з сябе ігуменскія абавязкі, але манахі адмовіліся абіраць на яго месца іншага – і малітоўна запрасілі стаць манастырскай апякункай Божую Маці.

      Ніл развітаўся з братамі янітамі на высокім беразе Дзвіны, наклаў на кожнага крыж Хрыстоў, узняў у неба свае блакітныя вочы і прашаптаў:

      – Мацуйце і пашырайце нашую справу, Богам дадзеную.

      А затым нізка пакланіўся.

      – Чую званы Божыя… – былі яго апошнія словы.

      Па хартыі янітаў кожны павінен быў пасвяціць у брацтва трох наступнікаў. Ніл прывёў у яго трох Максімаў: Максіма Серба (які падаўся з місіяй на радзіму ў землі Зеты1), Максіма Спартанца (ён, колішні патрыяршы ганец з Канстанцінопаля, прыняў на Афоне манашскі пострыг) і перапісчыка тлумача Максіма Грэка.

      Апошні застаўся ў Кіеве…

      1

      1963, 1969 гады

      Мікалай Заяц бачыў такі твар ужо другі раз у жыцці: нібыта яго пакруцілі ў пральнай машыне, а затым, перасушаны, папрасавалі. Ніводнага мімічнага руху! Нават вочы – як пацягнутыя пакостам, як масліны ў воцатным расоле…

      І размова пачыналася аднымі й тымі ж словамі. Напачатку гэта было ў загадчыка кафедры, праз некалькі дзён пасля абароны кандыдацкай.

      – Даручэнне, Мікалай Сымонавіч, маецца… па тэме Вашай навуковай працы. – І зрэнкі масліны ўздрыгануліся. – Лекцыйную нагрузку перакінем на зіму, а тут трэба пастарацца, бо – самі разумееце – запыт зверху. Інструкцыі – на месцы…

      І вось ён – упершыню «за сцяной», у самым што ні ёсць «сэрцы Радзімы». Паўз Палац з’ездаў уся іх група – сем чалавек – пад пажаўцелымі прысадамі цопае моўчкі і неяк насцярожана. Праваруч – Успенскі сабор, усыпальня мітрапалітаў і патрыярхаў, злева – званніца Івана Вялікага з дзвюмя зіхоткімі цыбулінамі купаламі. Самая высокая пабудова Крамля. Кажуць, там звон – у шэсцьдзясят пяць тон…

      Нарэшце і іхняя мэта: Архангельскі сабор. Сустракае СКАЧАТЬ