Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік). Ян Максімюк
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк страница 7

СКАЧАТЬ лёсу сваёй краіны. „Бедная старая” (ірл. shan van vocht) і „краса папасу” (ірл. a shioda na mbo) – традыцыйныя ў ірляндзкай бардаўскай паэзіі акрэсьленьні Ірляндыі.[16] Яе наканаваньне – „служыць свайму заваёўніку й бестурботнаму спакусьніку” (тут канкрэтна: англасаксу Хэйнсу і блазнаватаму ірляндцу Малігану). Стывэн – „бард” – „грэбаваў дабівацца ейнай прыхільнасьці”. Наступны за гэтым фрагмэнт пралівае крыху больш сьвятла на абставіны.

      – А вы не на дохтара вучыцеся, сэр? – спыталася старая.

      – Так, пані, – адказаў Бык Маліган.

      Стывэн слухаў у пагардлівым маўчаньні. Яна хіліць старую галаву перад зычным голасам свайго кастаправа, свайго знахара; на мяне не зьвяртае ўвагі. Перад голасам, які яе выспаведае й памажа ў магілу ейныя астанкі, апроч жаночага нячыстага лона, створанага зь цела мужчыны не на божае падабенства, у здабычу гаду. І перад гэтым зычным голасам, які прымушае яе маўчаць зь няцямнымі разьбеганымі вачмі.

      – Вы разумееце, што ён гаворыць? – спытаўся ў яе Стывэн.

      – Вы гэта па-француску гаварылі, сэр? – спыталася старая ў Хэйнса.

      Хэйнс зьвярнуўся да яе з даўжэйшай прамовай, больш упэўненай.

      – Па-ірляндзку, – падказаў Бык Маліган. – Вы па-гэльску кумекаеце?

      – Я й дадумлівалася з гукаў, што гэта па-ірляндзку, – сказала яна. – А вы ня з захаду, сэр?

      – Я ангелец, – адказаў Хэйнс.

      – Ён ангелец, – сказаў Бык Маліган, – і ён думае, што мы ў Ірляндыі павінны гаварыць па-ірляндзку. [19]

      Старая жанчына паважае „кастаправа” і „знахара” (Маліган – студэнт мэдыцыны), таксама сьвятара („які яе выспаведае й памажа ў магілу ейныя астанкі”), а паэт ёй не патрэбны („на мяне не зьвяртае ўвагі”). У старажытную пару, калі Ірляндыя была вольнай, пясьняр засядаў праваруч караля і да ягонага голасу прыслухоўваўся ўвесь народ. Празь вякі няволі і слугаваньня народ забыўся пра сваю гістарычную традыцыю, што больш, забыўся нават свае мовы. На роднай мове народу гаворыць чужынец, чые продкі паняволілі гэты народ. Ці ж можа быць больш горкі камэнтар да ірляндзкай сытуацыі?[17] Кожнаму з эпізодаў „Уліса” Джойс прыпісаў асобнае мастацтва – сымбалічную дамінанту, якой падпарадкаваны (на стылістычным і сэмантычным узроўнях) дыскурс эпізоду. У эпізодзе „Тэлемах” дамінуе тэалёгія. Яна пададзена як у камічным ракурсе (жарты Малігана неадчэпна круцяцца вакол царкоўна-багаслоўскіх пытаньняў[18]), так і на поўным сур’ёзе (духоўныя ваганьні Стывэна, якія раскрываюцца празь ягоны ўнутраны маналёг). Маліган у характэрным яму стылі ўводзіць праблему, якая ёсьць асноўнай філязофскай праблемай рамана. Хэйнсу, зацікаўленаму Стывэнавай тэорыяй наконт загадкі Гамлета, Маліган кажа: „Гэта зусім проста. Ён з дапамогай альгебры даказвае, што ўнук Гамлета ёсьць дзедам Шэксьпіра, а ён сам – прывід свайго ўласнага бацькі”.[19] Хэйнс, які ня надта вычувае Маліганаву іронію, рэагуе ў сур’ёзным стылі: „Я дзесьці чытаў СКАЧАТЬ



<p>16</p>

Паводле: Don Gifford with Robert J. Seidman, „Ulysses Annotated”, University of California Press, 1988.

<p>17</p>

Беларускія паралелі тут непазьбежныя. Таксама прыходзіць на думку які-небудзь Някрасаў зь ягоным фальклёрным спачуваньнем паляшуцкаму ідыятызму.

<p>18</p>

Баюся, што ўбогая традыцыя беларускамоўнай царкоўнай літаратуры – галоўная прычына, з-за якой бальшыня маіх перакладчыцкіх натугаў у гэтым эпізодзе застанецца недаацэненай. Прыкладам, колькі чытачоў магло скумекаць, што на першы погляд ідыёцкая показка Малігана „І выйшаўшы вонкі, балакаў на пазадворку”зьяўляецца пэрыфразай радка з Новага Запавету „І выйшаўшы вонкі, плакаў горка” (Мацьвей, 26–75).

<p>19</p>

Так анансаваная тэорыя будзе разгорнутая Стывэнам у дзявятым эпізодзе, „Сцыла і Харыбда”.